Усох (возера)
Усох | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,2 м |
Даўжыня | 1,76 км |
Шырыня | 0,08 км |
Плошча | 0,13 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,9 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Усох — возера ў Беларусі, у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ў басейне ракі Вір (левы прыток Бярэзіны), прыкладна за 7 км у напрамку паўднёвы ўсход ад горада Бабруйск, за 2 км на захад ад вёскі Дубаўка. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[1].
Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 3,9 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, заходнія стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагі нізкія, пясчаныя. Ручаямі Усох злучаецца з азёрамі Драгічын на поўначы і Плывун на поўдні. У заліў ва ўсходняй частцы возера ўпадае ручай.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ландшафтны заказнік мясцовага значэння — «Дубоўскі каскад азёр» // Сайт Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Усох // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 172.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34, 37, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Бобруйский район: карта. Бобруйск: план / Ред. Г. А. Мациевская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5 000 экз.
- Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г. (руск.)