Дражбітка
Выгляд
| Дражбітка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 19 км |
| Басейн | 129 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Арлея |
| • Вышыня | 140,3[1] м |
| • Каардынаты | 55°38′01,40″ пн. ш. 29°25′59″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Сосніца |
| • Месцазнаходжанне | за 0,8 км на захад ад возера Сосна |
| • Вышыня | каля 136 м |
| • Каардынаты | 55°34′46,80″ пн. ш. 29°14′18,50″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,2 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Сосніца → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Полацкі раён |
|
|
|
Дражбі́тка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сосніца (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 129 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км. Рака бярэ пачатак з возера Арлея ў яго паўднёва-заходняй частцы, працякае праз азёры Болныра, Дрогава, Сосна. Упадае ў Сосніцу прыкладна за 0,8 км на захад ад возера Сосна. Вадазбор на ўсходняй частцы Полацкай нізіны. Азёрнасць вадазбору каля 8 %. У басейне Дражбіткі азёры Арлея, Болныра, Сосна, Бочава, Валынец, Зоркае, Гародна, Сінчак, Лоўжа, Арлоўка, Чорнае і інш. Рэчышча часткова каналізаванае.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 208. — 522 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 157. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)