Барсукі (Мінск)
Выгляд
Барсукі — колішняе ўрочышча на правым беразе ракі Дражня, цяпер тэрыторыя ў межах Мінска. Месціліся цераз раку ад вёскі Яхімава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе ўрочышча Барсукі ў Сеніцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, 2 двары, 12 жыхароў. У 1917 годзе 2 двары, 11 жыхароў, усе беларусы[1].
У 1927 годзе ў газеце Савецкая Беларусь было згадана пра ўдзел сялян урочышча Барсукі ў выбарчым сходзе[2].
Цяпер на месцы вёскі прыватныя дамы на рагу 3-га і 4-га Халмагорскіх завулкаў.
Зноскі
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 155.
- ↑ На выбарчых сходах(бел. (тар.)) // Савецкая Беларусь : газэта. — Менск: 1927. — № 64 (1956). — С. 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — С. 15. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- З гісторыі населеных пунктаў Міншчыны. Барсукі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 563