Стары Дрокаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дрокаў)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Стары Дрокаў
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Сельскае паселішча
Насельніцтва
54 чалавекі (2013)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243522
Аўтамабільны код
32
Код АКАТП

Стары Дрокаў (руск.: Старый Дроков) — вёска ў Расіі, на правым беразе ракі Іпуці. Уваходзіць у склад Ніўнянскага сельскага паселішча Суражскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2013 год — 54 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км ад Новага Дрокава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дрокаў як «кіеўскі горад» змяшчаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст.[1] У XII—XV стагоддзях горад уваходзіў у склад Мсціслаўскага княства, разам з якім ён далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Пасля скасавання Мсціслаўскага княства Дрокаў стаў цэнтрам воласці Віленскага ваяводства, з якой у 1496 годзе, згодна з запісам у скарб вялікага князя, немеснік дрокаў даў 4 копы грошай.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княства Літоўскім 1500—1503 гадоў Дрокаў захапілі маскоўскія войскі. У час перамоў 1542 года разглядалася магчымасць яго вяртання ў ВКЛ у абмен на маскоўскіх палонных.

У пачатку XVII ст. Дрокаў вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэулінскае перамір’е 1618 года. Ёе ўвайшоў у склад Старадубскага павета Смаленскага ваяводства. У сярэдзіне XVII ст. Дрокаў упамінаецца як мястэчка, у якім дзейнічала Прачысценская царква. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Дрокаў захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Дрокаў спярша стаў цэнтрам сотні Старадубскага палка. Неўзабаве Дрокаўскую сотню далучылі да Мглінскай. У XVIII ст. Стары Дрокаў страціў царкву і пачаў лічыцца вёскай. У розныя часы ім валодалі Есімонтаўскія, Іскрыцкія, Чарняўскія і іншыя.

У 1782 годзе Стары Дрокаў увайшоў у склад Суражскага павета Чарнігаўскай губерні (з 1861 года — у складзе Новадрокаўскай воласці).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стары Дрокаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Суражскі павет (падраён) Гомельскага раёна[2]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 19211929 гадах Стары Дрокаў уваходзіў у склад Клінцоўскага павета, з 1929 года — у Суражскім раёне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • XX стагоддзе: 1901 год — 430 чал.
  • XXI стагоддзе: 2013 год — 54 чал.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У Старым Дрокаве захавалася гарадзішча памерамі 50 × 40 метраў, умацаванае 2 валамі і ровам. Магутнасць культурнага пласта 0,6 метраў. У ім сустракаецца кераміка юхнаўскай культуры ранняга жалезнага веку і старажытнай Русі. Да гарадзішча далучаецца селішча плошчай каля 0,5 га з матэрыяламі часоў старажытнай Русі[3].

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVII ст.)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]