Перайсці да зместу

Стары Дрокаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стары Дрокаў
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Сельскае паселішча
Каардынаты
Насельніцтва
54 чалавекі (2013)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243522
Аўтамабільны код
32
Код АКАТП
Стары Дрокаў на карце Расіі ±
Стары Дрокаў (Расія)
Стары Дрокаў
Стары Дрокаў (Бранская вобласць)
Стары Дрокаў

Стары Дрокаў (руск.: Старый Дроков) — вёска ў Расіі, на правым беразе ракі Іпуці. Уваходзіць у склад Ніўнянскага сельскага паселішча Суражскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2013 год — 54 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км ад Новага Дрокава.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дрокаў як «кіеўскі горад» змяшчаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст.[1] У XII—XV стагоддзях горад уваходзіў у склад Мсціслаўскага княства, разам з якім ён далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Пасля скасавання Мсціслаўскага княства Дрокаў стаў цэнтрам воласці Віленскага ваяводства, з якой у 1496 годзе, згодна з запісам у скарб вялікага князя, немеснік дрокаў даў 4 копы грошай.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княства Літоўскім 1500—1503 гадоў Дрокаў захапілі маскоўскія войскі. У час перамоў 1542 года разглядалася магчымасць яго вяртання ў ВКЛ у абмен на маскоўскіх палонных.

У пачатку XVII ст. Дрокаў вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэулінскае перамір’е 1618 года. Ёе ўвайшоў у склад Старадубскага павета Смаленскага ваяводства. У сярэдзіне XVII ст. Дрокаў упамінаецца як мястэчка, у якім дзейнічала Прачысценская царква. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Дрокаў захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Расіі

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Дрокаў спярша стаў цэнтрам сотні Старадубскага палка. Неўзабаве Дрокаўскую сотню далучылі да Мглінскай. У XVIII ст. Стары Дрокаў страціў царкву і пачаў лічыцца вёскай. У розныя часы ім валодалі Есімонтаўскія, Іскрыцкія, Чарняўскія і іншыя.

У 1782 годзе Стары Дрокаў увайшоў у склад Суражскага павета Чарнігаўскай губерні (з 1861 года — у складзе Новадрокаўскай воласці).

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Савецкая ўлада канчаткова ўсталявана ў ліпені 1918 года. Ад 1 студзеня 1919 года ў складзе Беларускай ССР, з 16 студзеня 1919 года ў РСФСР. У 1921—1929 гадах Стары Дрокаў уваходзіў у склад Клінцоўскага павета, з 1929 года — у Суражскім раёне.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 пад нацысцкай акупацыяй.

  • XX стагоддзе: 1901 год — 430 чал.
  • XXI стагоддзе: 2013 год — 54 чал.

У Старым Дрокаве захавалася гарадзішча памерамі 50 × 40 метраў, умацаванае 2 валамі і ровам. Магутнасць культурнага пласта 0,6 метраў. У ім сустракаецца кераміка юхнаўскай культуры ранняга жалезнага веку і старажытнай Русі. Да гарадзішча далучаецца селішча плошчай каля 0,5 га з матэрыяламі часоў старажытнай Русі[2].

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVII ст.)

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2010, с. 203.
  2. ЭнцВКЛ 2010, с. 204.