Дурнап’ян звычайны [3] [4] , дурнап’ян смярдзючы [4] (Datúra stramónium ) — распаўсюджаны ў Еўропе від травяністых раслін роду Дурнап’ян сямейства Паслёнавыя (Solanaceae ).
Дурнап’ян звычайны, дурнап’ян смярдзючы, дурац, дурмап’ян, шалей, шалянец[5] , бялун, чортаў агурэчнік[6] , дурап’ян[3] , дурман[7] , растроп[8] [9] , дурнап’ян[10] .
Аднагадовая травяністая расліна 0,5—1 м вышынёй.
Сцябло голае, прамастойнае, траіставілагалінастае. Лісце чаргаванае, яйкападобна-завостранае, даўжынёй да 15 см, шырынёй да 10 см, голае, зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу крыху святлейшае. Галоўная жылка і бакавыя жылкі першага парадку бялёсыя, моцна выступаюць знізу.
Кветкі адзіночныя, буйныя. Вянцы белыя, варонкападобныя. Кубачак даўгатрубчаты, пяцігранны, пяцізубчасты.
Расліна з’яўляецца атрутнай (алкалоіды гісцыямін і скапаламін[4] ). Лекавая расліна (антыспазматычны і заспакаяльны сродак)[4] . З насення атрымліваюць атрапін [4] .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ 3,0 3,1 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ , 1983 . — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927
↑ З. Верас , Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929
Дурман обыкновенный : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)