Дэвід Роджэр Марплз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Роджэр Марплз
David R. Marples
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1952(1952-10-17)[1] (71 год)
Грамадзянства  Канада
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя Расіі, гісторыя Украіны, гісторыя Беларусі, гісторыя[2], палітыка[2], nuclear accident[d][2], social history[d][3] і палітычная гісторыя[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды Кубак Альберцкага ўніверсітэта
Сайт davidrmarples.wordpress.com

Дэвід Роджэр Марплз (англ.: David Roger Marples; нар. 1952) — канадскі гісторык, палітычны аналітык, прафесар кафедры гісторыі і антычнасці Альберцкага ўніверсітэта  (укр.). Займаецца даследаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расіі і Украіны[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе Дэвід Марплз атрымаў ступень бакалаўра мастацваў Лонданскага ўніверсітэта, у 1980 — магістра мастацтваў Альберцкага ўніверсітэта  (укр.), у 1985 — доктара філасофіі Шэфілдскага ўніверсітэта. Тэма доктарскай дысертацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951 гадах»[5]

Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Свабода» ў Мюнхене (Германія). З 1991 года працуе ў Альберцкім ўніверсітэце  (укр.). Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадскім інстытуце ўкраінскіх даследаванняў Альберцкага ўніверсітэта  (укр.) (2004—2014), прэзідэнтам Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (2010—2014)[6].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з самых аўтарытэтных заходніх даследчыкаў[7] па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі і сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнееўрапейскай гісторыі XX стагоддзя, як рэвалюцыя 1917 года ў Расіі, галадаморы ва Украіне, сталінізм, распад СССР.

Публікаваўся па беларускай, расійскай і ўкраінскай тэматыцы ў «Edmonton Journal  (англ.)», «Kyiv Post  (укр.)», «The Moscow Times  (польск.)», «Eurasia Daily Monitor  (англ.)», «openDemocracy  (англ.)»[8] і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфій. Сярод яго кніг пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (па-англійску: Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe, 1996), «Беларусь: нацыя без нацыі» (па-англійску: Belarus: A Denationalized Nation, 1999), «Феномен Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (па-англійску: The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (па-англійску: Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War, 2014).

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дэвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў Альберцкім ўніверсітэце  (укр.). Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ukraine’s Euromaidan: Analyses of a Civil Revolution in Ukraine. Co-edited with Frederick V. Mills. Stuttgart Germany: ibidem Verlag and Columbia University Press, 2015. 285 pp.
  • Our Glorious Past': Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War (Ibidem-Verlag, Hannover, Germany, 2014)
  • Holodomor: Causes of the Famine of 1932—1933 in Ukraine (Heritage Press, 2011)
  • Russia in the Twentieth Century: the Quest for Stability (Harlow, UK: Pearson-Longman, 2011), 410 pp.
  • Heroes and Villains: Creating National History in Contemporary Ukraine (Budapest and New York: Central European University Press, 2007 cloth, 2008 paperback.
  • The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus (Trondheim, Norway: Trondheim Studies on East European Cultures and Societies, No. 21, 2007).
  • Prospects for Democracy in Belarus (Washington, DC: GMFUS-Heinrich Boll, 2006) [Co-edited with Joerg Forbrig and Pavol Demes]. Second revised edition published later in the same year.
  • The Collapse of the Soviet Union, 1985—1991 (Harlow, Essex: Pearson Education-Longman, 2004)
  • Motherland: Russia in the 20th Century (London: Longman, 2002)
  • Lenin’s Revolution: Russia 1917—1921 (London: Wesley, Addison, and Longman, 2000)
  • Belarus: A Denationalized Nation (Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999)
  • Nuclear Energy and Security in the Former Soviet Union (Boulder, CO: Westview Press, 1997) [co-edited with Marilyn J. Young]
  • Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe (Basingstoke, UK: Macmillan Press; New York, N.Y.: St. Martin’s Press; and Edmonton, AB: The University of Alberta Press, 1996).
  • Stalinism in Ukraine in the 1940s (London: The Macmillan Press, 1992)
  • Ukraine Under Perestroika: Ecology, Economics, and the Workers' Revolt (London: The Macmillan Press, 1991)
  • The Social Impact of the Chernobyl Disaster (London: The Macmillan Press, 1988)
  • Chernobyl & Nuclear Power in the USSR (London: The Macmillan Press, 1987).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 6 снежня 2023.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 12 снежня 2023.
  4. David Marples, BA, MA, PhD (англ.). People Collection. University of Alberta. Праверана 25 жніўня 2017.
  5. Colectivization of agriculture in Western Ukraine 1944—1951 (англ.). British Library EThOS. Праверана 25 жніўня 2017.
  6. North American association for Belarusian studies (NAABS) (англ.). Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies. Праверана 25 жніўня 2017.
  7. Дынько, Аляксандра. «Лукашэнка — не дыктатар». Людзі. Радыё «Свабода» (18 красавіка 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  8. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). openDemocracy. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2018. Праверана 4 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]