Дзмітрый Сямёнавіч Снежка
Дзмітрый Сямёнавіч Снежка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 (24) верасня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1957 (53 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Яўсееўна Снежка-Севяр'янава[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсперантыст, літаратурны крытык, літаратуразнавец, перакладчык |
Мова твораў | беларуская, эсперанта і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Дзмітрый (Зміцер) Сямёнавіч Снежка (эспер.: Dimitrij Sneĵko; 11 (24) верасня 1903, г. Орша — 17 лютага 1957, Расія) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнавец, перакладчык, адзін з лідараў эсперанцкага руху даваеннага часу, урач, выдатнік аховы здароўя. Друкаваўся пад псеўданімамі Зьм. Белы, Д. Белый і крыптонімамі Б-ы; Б.; Д. С.; З. Б.; З. С.; Зьм. С-ка[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/%D0%94%D0%B7%D0%BC%D1%96%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%B9_%D0%A1%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BA%D0%B0.jpg/220px-%D0%94%D0%B7%D0%BC%D1%96%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%B9_%D0%A1%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BA%D0%B0.jpg)
Нарадзіўся 11 (24) верасня 1903 года ў Оршы. Яшчэ падлеткам рэгулярна наведваў сходы гуртка эсперантыстаў, дзе дасканала авалодаў мовай эсперанта. У 1922—1929 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта і да пачатку 1936 г. працаваў санітарным медыкам (інспектарам) на розных пасадах у БССР (у 1930—1931 гг. праходзіў тэрміновую службу ў войску)[1].
У 1923 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК Саюза эсперантыстаў Савецкіх краін (СЭСК) (пазней Саюз эсперантыстаў Савецкіх рэспублік — СЭСР) у БССР. З 1924 г. — сакратар, пазней — намеснік старшыні Цэнтральнага бюро Беларускай арганізацыі СЭСК. Як выдатны актывіст і функцыянер эсперантысцкага руху ў БССР прычыніўся да арганізацыі шматлікіх гурткоў і курсаў па вывучэнні эсперанта, займаўся перакладчыцкай і журналісцкай дзейнасцю[1].
Падчас разгрому эсперантысцкага руху ў СССР арыштаваны 5 лютага 1936 г., асуджаны да 3 гадоў ссылкі[1].
У 1939 г. вызваліўся, пасяліўся ў г. Багародзіцку Тульскай вобласці; займаў пасады раённага санінспектара, потым загадчыка раённага аддзела аховы здароўя[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/%D0%94%D0%B7%D0%BC%D1%96%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%B9_%D0%A1%D1%8F%D0%BC%D1%91%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A1%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BA%D0%B0.jpg/220px-%D0%94%D0%B7%D0%BC%D1%96%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%B9_%D0%A1%D1%8F%D0%BC%D1%91%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A1%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BA%D0%B0.jpg)
За арганізацыю падчас Другой сусветнай вайны медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў прыфрантавых умовах і аднаўлення сістэмы аховы здароўя ў раёне па яго вызваленні ад акупантаў узнагароджаны медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гг.» і «За абарону Масквы»[1].
У 1944 г. пераведзены ў Тулу старшым абласным дзяржсанінспектарам і адначасова намеснікам загадчыка абласнога аддзела аховы здароўя. У маі 1947 г. накіраваны ў г. Молатаў (сучасная Перм) загадчыкам абласнога аддзела аховы здароўя[1].
Памёр 17 лютага 1957 года, пахаваны ў Пермі[1].
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Першыя выступленні Д. С. Снежкі ў друку прыпадаюць на часы яго навучання ў БДУ. У студэнцкім часопісе БДУ «Чырвоны сьцяг» змясціў шэраг белетрызаваных нарысаў і замалёвак (1925), тамсама вёў аддзел крытыкі, дзе рэгулярна выступаў з аглядамі перыядычных выданняў, друкаваў рэцэнзіі на літаратурныя творы[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/%D0%AF%D0%BF%D0%BE%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%8C%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%A3%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BA%D1%83_%D0%90%D0%BA%D1%96%D1%82%D0%B0_%D1%81%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B4_%D1%81%D1%8F%D0%B1%D1%80%D0%BE%D1%9E_%22%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%8B%22_%D1%96_%D0%B6%D1%83%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E-%D1%8D%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E.jpg/220px-thumbnail.jpg)
Яго далейшая журналісцкая праца (да сярэдзіны 1930 х) цесна звязаная з паўсядзённай дзейнасцю ў эсперантысцкім руху Беларусі і СССР. У 1926—1927 гг. у часопісе «Беларуская работніца і сялянка» выходзіць шэраг публікацый Д. С. Снежкі, падрыхтаваных на аснове перакладу з эсперанта, рэферавання і апрацоўкі пісьмаў у СССР работніц і прадстаўніц «левай» інтэлігенцыі еўрапейскіх краін і Кітая. У 1927—1928 гг. супрацоўнічае з літаратурнымі часопісамі «Чырвоны сейбіт», «Узвышша» і інш., публікуючы артыкулы і карэспандэнцыі на тэмы культурнага і літаратурнага жыцця замежжа[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/%D0%97%D0%BC%D1%96%D1%86%D0%B5%D1%80_%D0%A1%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BA%D0%B0._%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B0._1928.jpg/220px-%D0%97%D0%BC%D1%96%D1%86%D0%B5%D1%80_%D0%A1%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BA%D0%B0._%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B0._1928.jpg)
Пасля заканчэння БДУ Д. С. Снежка як журналіст амаль цалкам засяроджваецца на актуальных пытаннях і праблемах эсперантысцкага руху ў СССР / БССР, становіцца пастаянным аўтарам часопіса Цэнтральнага камітэта СЭСР «Международный язык» (Масква). Тады ж пачынае дасылаць заметкі і артыкулы на эсперанта ў шматлікія газеты і часопісы замежжа (Францыя, Фінляндыя, Германія, Швецыя, Балгарыя і інш.), дзе яны друкуюцца на мове арыгінала ці ў перакладах на мясцовыя мовы[1].
У канцы 1920 х — сярэдзіне 1930 х гг. займаецца перакладамі літаратурных твораў з і на эсперанта; складае эсперанта-беларускі, беларуска-эсперанцкі слоўнікі і падручнік эсперанта на беларускай мове (не былі выдадзеныя)[1].
Пасля трохгадовай ссылкі вяртаецца да журналісцкай дзейнасці, публікуючы артыкулы, карэспандэнцыі, заметкі па медыцынскай і санітарнай справе ў профільных агульнасаюзных выданнях («Медицинский работник», «Гигиена и санитария») і абласной, раённай прэсе па месцы жыхарства і працы («За уголь», г. Багародзіцк; «Коммунар», г. Тула і інш.). Найбольш значныя журналісцкія творы Д. С. Снежкі гэтага перыяду — артыкулы «П. П. Белоусов (К 50 летию со дня смерти)» і «В. И. Смидович как санитарный врач», прысвечаныя санітарным медыкам Тулы дарэвалюцыйнага часу[1].
Дакументы Д. С. Снежкі захоўваюцца ў БДАМЛМ, куды паступілі ў 2013—2014 гг. Частка іх была перададзена Эміліяй Дзмітрыеўнай Снежкай — малодшай дачкой фондаўтваральніка; другая частка паступіла ад даследчыка В. В. Жыбуля. У выніку навуковага апісання быў складзены вопіс № 1, які складаецца з 6 раздзелаў і змяшчае 34 справы (153 дакументы) за 1896—2014 гг., копіі за [1890-1894 гг.][1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Дзмітрый Сямёнавіч Снежка ў Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Дзмітрый Сямёнавіч Снежка на Вікісховішчы |
- Дзмітрый Сямёнавіч Снежка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Пермі
- Пахаваныя ў Пермі
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Эсперантысты Беларусі
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з эсперанта