Жамласлаўскі сельсавет
Выгляд
Жамласлаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Іўеўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Жамласлаў |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 29 красавіка 1960 |
Жамласла́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Жамласлаў.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Суботніцкага сельсавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.