Лукашынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукашынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Іўеўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Лукашына
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 1 верасня 1959

Лу́кашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лукашына.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Драбышоўскага і Іўеўскага сельсаветаў[1]. 4 студзеня 1958 года ў склад Ліпнішкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Дунай, Едкавічы, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[2]. 1 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іўеўскага пассавета[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).