Жанна Віктараўна Лебедзева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жанна Віктараўна Лебедзева
Дата нараджэння 8 жніўня 1965(1965-08-08) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Жанна Віктараўна Лебедзева (8 жніўня 1965, Светлагорск) — артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1983 годзе (клас К. Малышавай).

З 1983 года артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Выконвала вядучыя партыі ў балетах сучаснага, у тым ліку нацыянальнага, а таксама класічнага рэпертуару. Яе мастацтва больш поўна выявілася ў спектаклях, пастаўленых В. Елізар’евым.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш блізкія індывідуальнасці Лебедзевай партыі лірычнага плана, аснову якіх складала сучасная харэаграфічная лексіка. Сярод іх: Рагнеда («Страсці» А. Мдывані), Раўнівая жонка («Кругаверць» А. Залётнева), Маша, Адэта, Блакітная птушка, Дзяўчына («Шчаўкунок[ru]», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Серэнада[ru]» на музыку П. Чайкоўскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Дзева-выбранніца, Нявеста («Вясна свяшчэнная[ru]», «Пацалунак феі» І. Стравінскага), Каханая («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Кармэн («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Дзяўчына («Балеро[ru]» на музыку М. Равеля), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова[ru]), Медора і Гюльнара («Карсар[ru]» А. Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева і «Прывал кавалерыі» І. Армсгеймера[ru]), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фаўст» Ш. Гуно), Іпаліта («Сон у летнюю ноч» на музыку Ф. Мендэльсона), мазурка («Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена), Радысачка («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]