Жан Плакен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жан Плакен
фр.: Jean Ploquin, польск.: Jan Ploquin, лац.: Joannes Ploquin
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 4 красавіка 1766
Месца нараджэння: Пуансе, Францыя
Дата смерці: 7 лютага 1822
Месца смерці: Сент-Ан-д’Арэ, Францыя

Жан Плакен (фр.: Jean Ploquin, польск.: Jan Ploquin, лац.: Joannes Ploquin; 4 красавіка 1766, Пуансе, Францыя7 лютага 1822, Сент-Ан-д’Арэ, Францыя) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Нарадзіўся 4 красавіка 1766 г. у Пуансэ, што на мяжы Брэтані і Анжу. Далучыўся да Таварыства айцоў Святога Сэрца (Société des pères du Sacré-Coeur), арганізацыі, што імкнулася запоўніць духоўны вакуум у грамадстве, які ўтварыўся пасля скасавання папам Кліментам XIV Таварыства Ісуса. Як і шэраг яго аднадумцаў, напрыклад, Жан Разавен і Жак Журдан, вырашыў пераехаць у Расійскую імперыю і далучыцца да езуітаў[1].

Будучы ўжо ксяндзом, уступіў у Таварыства Ісуса 6 чэрвеня 1805 г. у Дынабургу. У 1805-1815 гг. – выхавацель і прафесар граматыкі ў езуіцкім канвікце ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вяртання ў Полацк у 1816-1818 гг. займаў пасаду прафесара французскай літаратуры ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818-1820 гг. – віцэ-рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў Магілёве[2].

Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся ў Францыю, дзе і памёр 7 лютага 1822 г. у Сент-Ан-д’Арэ[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.