Жовін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жовін
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 136,8 м
Плошча 0,16 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Жовін (Беларусь)
Жовін
Жовін
Жовін (Магілёўская вобласць)
Жовін
Жовін
Map

Жо́він — старычнае возера ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Жовін балцкага паходжання[1].

Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Žuvìnė (рака і возера), Žuvinta (рака), Žuvintas (возера)[2].

Ад літоўскага žuvis «рыба», žuvinis, žuvinas «рыбны», латышскага zuvs «рыба».

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі таго ж паходжання мяркуюцца назвы дзесенскай ракі Жавінка, сожскай ракі Жавуніца[3]. Фанетычна блізкі корань Жэв- у назвах рэк Жэведзь (Жоведзь), Жэведзь (Жэвеліха), Жэвень[4], якія непасрэдна блізкія да Жавінкі ў басейне Дзясны і маюць вядомыя ў балцкай гідраніміі пашыральнікі -d-, -n-, -l-.

Варыянтны да «рыбнага» кораня Žuv- корань Žuk- у назве верхняволжскай ракі Жукопа (< *Žuk-apė «Рыбная рака»)[5], у тапоніме Жукойні (> Žuk-ain-) на Павіллі. Ад таго ж балцкага žuv- «рыба», якое дало і прускае *zukas (> suckis), літоўскае žūklys «рыбак», žūklė «рыбалка»[6]. Далей да індаеўрапейскага *ğheu- «рыба»[7][8].

Пашыральнік -in- у балцкіх гідронімах на ўсходзе Жодзень (возера на Падзвінні), Чэусен (Чэусень) на Верхнім Павоччы[9].

Назва возера Жовін значыць «Рыбнае (возера)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Возера знаходзіцца прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ігнацоўка Кіраўскага раёна і прыкладна за 3,6 км на паўночны захад ад вусця ракі Ольса. Плошча паверхні 0,16 км². Злучаецца пратокамі з двума азёрамі і ў паўночнай частцы каналам з ракой Бярэзіна. Катлавіна возера старычнага тыпу[10].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 187.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 406.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 187.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 105, 210, 212.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 9.
  6. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 890—891.
  7. K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1199.
  8. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 416—417.
  9. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 294.
  10. Общая характеристика озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жовін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 286. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 161. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24, 46. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N35-107. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гг. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]