Жонас Гансалвіс Алівейра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Жонас
Jonas Gonçalves Oliveira.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жонас Гансалвіс Алівейра
Мянушкі Mestre Jonas, Shownas, Golnas, Jonas Minhoca
Нарадзіўся 1 красавіка 1984(1984-04-01)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2003 — 2004 Бразілія Гуарані (Кампінас)
Клубная кар’ера*
2005 Бразілія Гуарані (Кампінас) 25 (12)
2006 — 2007 Бразілія Сантус 20 (12)
2007 — 2010 Бразілія Грэміу 146 (75)
2008   Бразілія Партугеза Дэспортус 28 (10)
2011 — 2014 Іспанія Валенсія 113 (36)
2014 — 2019 Партугалія Бенфіка 132 (110)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2016 Бразілія Бразілія 12 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2018.

Жо́нас Брако́лі Ганса́лвіс Аліве́йра[2] (парт.: Jonas Brocolli Gonçalves Oliveira; нар. 1 красавіка 1984, Бебедору, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — былы бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2016).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступы ў Бразіліі[правіць | правіць зыходнік]

Жонас пачаў прафесійную кар’еру ва ўзросце 20 гадоў у клубе «Гуарані», чыім выхаванцам ён з’яўляўся, у 2005 годзе. На той момант ён з’яўляўся студэнтам і вучыўся на фармаколага.

2 студзеня 2006 года Жонас перайшоў у «Сантус» у якасці рэзервовага іграка на маючы адбыцца сезон. У пяці гульнях Лігі Паўлісты ён здолеў вызначыцца чатырма забітымі галамі і ў выніку стаў пераможцам чэмпіянату штата, аднак у канцы сезона Жонас атрымаў траўму, у выніку якой быў вымушаны прапусціць палову сезона.

12 верасня 2007 года Жонас падпісаў кантракт з «Грэміу». Ужо праз 4 дні ён дэбютаваў за «трохкаляровых» у Грэ-Нал, выйшаўшы на замену замеcт Лусіяну Фансекі. Да канца года Жонас стаў цвёрдым іграком асновы клуба. Чэмпіянат Бразіліі 2009 скончыўся для Жонаса амаль за 2 месяцы да яго афіцыйнага заканчэння, гэта значыць 10 кастрычніка ён падвярнуў ногу ў гульні супраць «Карынтыянса» і з моцным болем быў вымушаны пакінуць поле. Нягледзячы на гэта, Жонас з 24 галамі стаў лепшым бамбардзірам клуба ў сезоне (з улікам галоў ва ўсіх турнірах). Сезон 2010 стаў лепшым у кар’еры футбаліста. Ён, нарэшце, прывёў свой ​​клуб да перамогі ў Лізе Гаушу, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]

24 студзеня 2011 года перайшоў у «Валенсію» за 1,25 мільён еўра[3]. У матчы супраць леверкузенскага «Баера» забіў гол на 10,5 секундзе першага тайма, тым самым заняўшы другое месца ў спісе самых хуткіх галеадораў Лігі чэмпіёнаў пасля Роя Макая.

«Бенфіка»[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2014 года, пакінуўшы «Валенсію», падпісаў кантракт з «Бенфікай». У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года час ад часу Жонас атрымлівае запрашэнне ў склад зборнай Бразіліі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Сантус»:

«Грэміу»:

«Бенфіка»:

Зноскі

  1. Jonas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. «Dirigente do Valencia: Jonas será um novo Nilmar». Click RBS.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]