Халк (футбаліст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Халк
Bayer-04 - Zenit (14).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жыванілду Віейра ды Соза
Нарадзіўся 25 ліпеня 1986(1986-07-25)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Сцяг Японіі Японія
Рост 180 см
Вага 85 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Кітая Шанхай СІПГ
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Сцяг Партугаліі Віланавенсі
2002 Сцяг Бразіліі Сан-Паўлу
2003—2004 Сцяг Бразіліі Віторыя (Салвадор)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Сцяг Бразіліі Віторыя (Салвадор) 1 (0)
2005—2006 Сцяг Японіі Кавасакі Франтале 11 (1)
2006—2007   Сцяг Японіі Кансадоле Сапара 38 (25)
2007   Сцяг Японіі Токіа Вердзі 42 (37)
2008 Сцяг Японіі Токіа Вердзі 13 (7)
2008—2012 Сцяг Партугаліі Порту 99 (54)
2012—2016 Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 97 (56)
2016— Сцяг Кітая Шанхай СІПГ 53 (29)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Сцяг Бразіліі Бразілія (алімп.) 5 (1)
2009—2016 Сцяг Бразіліі Бразілія 48 (11)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2018
Commons-logo.svg Халк на Вікісховішчы

Жывані́лду Віе́йра ды Со́за[7] (парт.: Givanildo Vieira de Souza), больш вядомы як Халк (англ.: Hulk; нар .25 ліпеня 1986, Кампіна-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Шанхай СІПГ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Жыванілду Віейра ды Соза, больш вядомы як Халк, бо быў празваны так сваім бацькам у дзяцінстве за тое, што вельмі любіў пераймаць аднайменнага персанажу коміксаў[8], пачаў сваю футбольную кар’еру ў бразільскай «Віторыі», падпісаўшы кантракт з гэтай камандай у 16 гадоў. У гэтай камандзе футбаліст спачатку выступаў на левым флангу абароны, затым у паўабароне і толькі потым у нападзе. Першай гульнёй футбаліста стаў таварыскі матч супраць «Флуміненсі»[9]. Дэбютны матч Халка за асноўны склад «Віторыі», 19 верасня 2004 года супраць «Інтэрнасьянала», гэтак і застаўся адзіным афіцыйным, праведзеным футбалістам за клуб.

У лютым 2005 года Жыванілду быў набыты японскім клубам «Кавасакі Франтале». У Японіі ігрок яшчэ двойчы мяняў клуб, стала заігрываючы ў кожным з іх. 26 ліпеня 2008 года Халк падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім «Порту». Сума трансфера склала 5,5 млн еўра. Партугальскі клуб выкупіў толькі 50% правоў на іграка, астатнімі правамі валодаў клуб з Уругвая «Рэнтыстас» і аргенцінская інвестыцыйная кампанія[10].

У сезоне 2010/11 Халк стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі, запісаўшы на свой ​​рахунак 23 мячы, 7 з якіх правёў з пенальці; яшчэ 5 галоў бразілец забіў у Лізе Еўропы. Паводле вынікаў сезону Халк быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі. У маі клуб выкупіў 40% правоў на іграка, якія належалі «Рэнтыстасу», за 13,5 млн еўра і падоўжыў кантракт з футбалістам да 30 чэрвеня 2016 года[11].

3 верасня 2012 года Халк перайшоў у «Зеніт». Сума трансферу склала 40 млн еўра[12]. Паводле інфармацыі RTP і агента футбаліста агульная сума пераходу склала 60 млн, з якіх 40 млн даставалася «Порту», 9 млн — «Рэнтыстасу», які валодаў 15% трансферу іграка[13], 5 % сумы атрымаў клуб, які выхаваў іграка, а тыя грошы, што засталіся, гэта значыць больш за 10 млн еўра, — сам футбаліст і яго агент[14].

У чэрвені 2016 года быў прададзены ў кітайскі клуб «Шанхай СІПГ»[15].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Халк дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі ў Досе, калі паўднёваамерыканскія ігракі атрымалі перамогу з лікам 1:0[16]. 26 мая 2012 года ён забіў свае першыя два галы за зборную ў пераможным матчы супраць зборнай Даніі (3:1)[17].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Порту»:

«Зеніт»:

«Шанхай СІПГ»:

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.foradejogo.net/player.php?player=198607250001&language=2
  2. http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/profil/spieler/80562
  3. Hulk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/leistungsdaten/spieler/80562
  5. http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/nationalmannschaft/spieler/80562
  6. http://www.transfermarkt.co.uk/zenit-st-petersburg_psv-eindhoven/index/spielbericht/2531140
  7. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  8. Халк: почему я выбрал «Зенит», а не «Анжи». championat.com
  9. Халк: «Я адаптируюсь где ўгодно». sports.ru
  10. Comunicado do Futebol clube do Porto. Futebol
  11. Халк продлил контракт с «Порту» до 2016 года. ua-football.com
  12. Халк — в «Зените»! FC-Zenit.ru
  13. «Порту» подтвердил трансфер Халка в «Зенит» за 40 миллионов евро. «Советский спорт»
  14. «Зенит» заплатил за Халка 60 млн евро, «Порту» получит 40 млн. sports.ru
  15. Халк перешел в «Шанхай Теллэйс» за 56 млн евро. by.tribuna.com
  16. Бразильский Киже. Почему ў агента Халка несколько имен и как его на самом деле зовут? sports.ru
  17. С отступных Халка скинули 60 миллионов. championat.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]