Дыегу Алвіс
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Дыегу Алвіс Карэйра | ||||||||||||
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1985[1][2][3] (35 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Дые́гу А́лвіс Карэ́йра[4] або Дыега Алвес (парт.: Diego Alves Carreira; нар. 24 чэрвеня 1985, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік клуба «Фламенгу» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў прафесійную кар’еру ў «Атлетыку Мінейру». У 2007 годзе перайшоў у іспанскую «Альмерыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ла Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давіду Кабенья, але затым стаў часцяком гуляць у стартавым складзе і дапамог клубу дасягнуць выніковага 8 месца.
Пасля таго, як Кабенья перайшоў у склад «Рая Вальекана» ў жніўні 2008 года, Алвіс стаў асноўным брамнікам клуба ў сезоне 2008/09.
У 2011 годзе бразільскі галкіпер уз'яднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмеры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»[5]. За «кажаноў» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасня 2011 года ён адыграў увесь матч супраць бельгійскага «Генка»[6]. У далейшым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка «Валенсіі».
У ліпені 2017 года іспанскі клуб пацвердзіў пераходз Дыегу Алвіса ў «Фламенгу»[7].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Алвес быў абраны для ўдзелу ў Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне, але ніводнага матча гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 года Дыега дэбютаваў у зборнай Бразіліі, ён адгуляў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габона.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Пераможца Лігі Мінейру: 2007
- Чэмпіён Бразіліі (2): 2019, 2020
- Уладальнік Суперкубка Бразіліі: 2020
- Пераможца Лігі Карыёка (2): 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2019
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2020
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
- Бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў: 2008
Зноскі
- ↑ Diego Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ DIEGO alves carreira // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Diego Alves Carreira // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Официально: Диего Алвес стал игроком «Валенсии». Euro-football.ru
- ↑ Генк (Генк, Бельгия) 0:0 Валенсия (Валенсия, Испания). championat.com
- ↑ «Валенсия» подтвердила переход Диего Алвеса во «Фламенго». by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыегу Алвіс
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Фламенгу
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Альмерыя
- Ігракі ФК Атлетыку Мінейру
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года