Перайсці да зместу

Заастравецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Заастровіцкі сельсавет)
Заастравецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Заастравечча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 893
Плошча
  • 77,72 км²
Заастравецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Заастраве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заастравечча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Заастровіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заастровічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, у склад Морацкага сельсавета перададзены вёскі Комлеўшчына, Смалічы і Урведзь[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Заастравечча, а сельсавет у Заастравецкі. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Грыцэвіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арэшніца, Драбаўшчына і Чаша)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 2940 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,8 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1893 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 18 красавіка 2019.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 26 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.