Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года
акт Кангрэса ЗША | |
«Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года» | |
Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022 | |
Дзяржава: | ЗША |
Прыняцце: | Сенатам ЗША 6 красавіка 2022 Палатай Прадстаўнікоў ЗША28 красавіка 2022 Прэзідэнтам ЗША 9 мая 2022 |
Галасаванне ніжняй палаты: | За 417, Супраць 10[1] |
Падпісанне: | Прэзідэнтам ЗША 9 мая 2022 |
Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года (англ.: Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022) — акт Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі, згодна з якім прэзідэнту ЗША надаюцца пашыраныя паўнамоцтвы па перадачы або прадастаўленні ў арэнду Украіне абаронных сродкаў для «абароны цывільнага насельніцтва ад расійскага ваеннага ўварвання» і іншых мэтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украіну[2]. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон[3].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна з ЗША ва Украіну.
Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часоў Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адной з фактараў ягонай перамогі над нацысцкай Германіяй.
«За» прагаласавала 220 членаў Палаты прадстаўнікоў , 205 — «супраць». Пасля прыняцця закона кіраўнік Белага дома абавязаны на працягу 60 дзён усталяваць паскораныя працэдуры дастаўкі прадукцыі.
Закон аб ленд-лізе дазваляе значна паскорыць пастаўкі Украіне ўзбраення, транспарту, харчавання і дапамогі з ЗША[4]. Але на практыцы гэты механізм не быў задзейнічаны.
З кастрычніка 2023 года закон страціў моц[5].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў уладзе Злучаных Штатаў Амерыкі за прыняцце праграмы ленд-лізу, якая прадугледжвае спрашчэнне ваеннай дапамогі Украіне. Ён назваў праграмы замежнай падтрымкі Украіны доказам таго, што «свабода і цяпер умее абараняцца ад тыраніі»[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Roll Call 141 | Bill Number: S. 3522
- ↑ belta.by
- ↑ Радыё Свабода
- ↑ ЗША ўводзяць ленд-ліз для Украіны
- ↑ bbc.com/ukrainian
- ↑ radiosvoboda. Президент України подякував США за програму ленд-лізу (руск.). radiosvoboda (29 красавіка 2022).