Злотынь
Злотынь | |
---|---|
Каардынаты: 51°56′22″ пн. ш. 26°05′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Плошча | 25 км² |
Злотынь, або Урочышча Злотынь — нізіннае балота на поўдні Пінскага раёна, у пойме р. Прыпяць. Плошча балота складае 2.5 тыс. га, у межах прамысловага паклада 1,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 1,9 м, сярэдняя 0,7 м, ступень распаду 36 %, попельнасць 23 %. На 1 студзеня 1978 года запасы торфу 1,6 млн т. Не асушалася. У раслінным покрыве пераважаюць хмызнякі, асокі, месцамі трыснёг і імхі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.