Перайсці да зместу

Зміцер Занкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

<>

Зміцер Занкевіч
Герб
Кансультар базыльянскага ордэна
1719 — 1724
Царква Грэка-Каталіцкая Царква
Ігумен Навагрудскі
1698 — 1724

Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік
Нараджэнне 1657-1661
Холмшчына
Смерць 9 красавіка 1724
Навагрудак
Прыняцце манаства 1670

Зміцер Занкевіч (польск.: Demetriusz Zankiewicz, укр.: Дмитро Занкевич, (паміж 1657-1661, Холмшчына1724, Навагрудак)[1] [2] — дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай, духоўны пісьменнік, царкоўны гісторык, базыльянін.

Біяграфія

Верагодна, паходзіў са шляхты Холмскай зямлі. Родавы герб “Сякера” (Siekierz) [3]. Атрымаў адукацыю ў Львоўскім езуіцкім калегіуме  (укр.) [4]. У 1670 г. [5] (паводле іншых дадзеных у 1678) [6] прыняў манаства ў ордэне базыльян. Займаў пасады настаўніка, спаведніка, прапаведніка ў шэрагу базыльянскіх манастыроў [7]. Каля 16941696 гг. прызначаны магістрам навіцыяту у Быценскім манастыры [8]. З сяр. 90-х ХVII ст. і да канца жыцця з'яўляўся ігуменам базыльянскіх манастыроў у Навагрудку, Лаўрышаве, Белай, Быцені, Барунах [9]. Сакратар (1709-1719) і кансультар (1719-1724) базыльянскага ордэна [10]. Удзельнічаў у працы Замойскага сабора  (укр.) Уніяцкай Царквы (1720) [11].

Творчасць

Пісаў на польскай мове. Пры жыцці надрукаваны два творы: “Містычны кедр” (Супрасль,1717) і “Правадыр малютак” (Супрасль, 1717). У першым выкладзены жыццепісы Святога Васіля Вялікага, апякуна базыльян, і 18 яго сваякоў, кананізаваных Царквой.Частка тэкстаў перакладзена аўтарам з грэчаскай і лацінскай моваў на польскую. Другая кніга катэхітычнага зместу. На пачатку змешчана прысвячэнне пятнаццаццігадоваму Міхалу Радзівілу, унуку Кацярыны Сабескай, фундатаркі базыльянскага манастыра ў Белай.

Каштоўнай крыніцай па гісторыі ордэна базыльян з’яўляецца складзены З.Занкевічам рукапісны “Манаскі катафалк” (каля 1718). У яго ўвайшлі біяграфіі 136 манахаў базыльянскага ордэна, у тым ліку уніяцкіх епіскапаў і мітрапалітаў з 1680 па 1718 гг. Твор часткова апублікаваны ў 1973 г. украінскім даследчыкам Барысам Балыкам  (укр.). [12] З гэтага ж зборніка, верагодна, паходзіць кароткі жыццепіс холмскага ўніяцкага епіскапа Якава Сушы на лацінскай мове, надрукаваны І. Назарко ў 1971 г. [13]. Зміцер Занкевіч–аўтар працы пра заснаванне Лаўрышаўскага манастыра “Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр”(1701), напісанай на падставе летапісу Рачынскага  (руск.) (апублікавана ў 2012 г.)[14]. У рукапісу засталіся творы: “Катэхізіс”, “Маральная тэалогія”, “Штодзённыя медытацыі”, каментары на Евангелле. [15]

Тытульны аркуш кнігі:Зміцер Занкевіч. Правадыр малютак. Супрасль, 1717 г.

Зноскі

  1. Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971. — С. 227
  2. Podręczna encyklopedia kościelna. – Tom XLIII-XLIV – Poznań.1914-S.185.
  3. Modzelewski. Herbarz szlachty malorosyjskiej
  4. Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. – до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. – 1906. – № 38 – С. 1026.
  5. . Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971. - С.227
  6. Podręczna encyklopedia kościelna. – Tom XLIII-XLIV – Poznań.1914-S. 185.
  7. Giżycki J.M. Kilka słów o Byteniu i Bazylianach // Przewodnik Naukowy i Literacki.— 1914-№ 42 - S.150.
  8. Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971 - С.227 ; Giżycki J.M. Kilka słów o Byteniu i Bazylianach // Przewodnik Naukowy i Literacki.— 1914-№ 42- S.150
  9. Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 136, 137, 144, 158, 159. 171; Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XIIІ. — Вильна, 1902. — С. 14.
  10. Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 159; Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси // Вестник Западной Руси- 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ.— С. 37, 39.
  11. Synodus Provincialis Ruthenorum habita in civitate Zamosciae anno 1720.- Roma, 1724-S. 21.
  12. Борис І. Балик ЧСВВ. “«Катафальк Чернечий» василіян XVII-XVIII ст. (Рукописна збірка життєписів Василіян)” // Записки Чина Св. Василія Великого.- T. 8 – Рим, 1973. - С. 67-98,85-87.
  13. Nazarko Ir. Elogium Jacobi Susza.// Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 7 — Рим. 1971.-С. 228-248.
  14. Кястуціс Гудмантас, Андрей Рычкоў. Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. // Arсhe – 2016- № 2 - Стар. 329-349. Gudmantas K., Ryčkov A., Demetrijaus Zankiewicziaus notifikacija apie Laurušavo vienuolyną, išrašyta iš senos rusiškos rankraštinės kronikos (šaltinio tyrimas ir publikacija) // Senoji Lietuvos literatūra.- Kn. 34- 2012- P.153–184.
  15. Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. – до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. – 1906. – № 38 – С. 1026.

Творы

  • Zankiewicz Demetriusz (Dymitr).Cedr mistyczny. Swięty Bazyliusz Wielki z pradźiadow, dźiadow, oycow, braciey, siostr á tych męczennikow, wyznawcow, biskupow, zakonnikow, pánien zákonnych, pustelnikow w ośmnaśćie swiętych gałęźi rozmnozony. Z starodawnych greckich, łaćińskich autorow, na polski ięzyk dla zbudowania y ku swoim swiętym zachęcenia, cnot przedziwnych náśladowania, synom y corkom ich duchownym przetłumaczony. Od X. Demetryusza Zankiewicza zákonu S. Bazylego w. sekretarza zá dozwoleniem zwierzchnośći. Roku Chrystusowego 1717. ná widok podany. W Supraslu w Drukarni WW. OO. Bazylianow Unitow. Supraśl, druk. Bazylianów, 1717.
  • Zankiewicz Demetriusz (Dymitr).Wódz malutkich to jest nauka chrześcijańska. RN: Wodz malutkich to iest nauka Chrzescianska przewodnik. przez X. Demetryusza Zankiewicza zakonu So. Bazylego ett: na widok podany. w Supraslu w Drukarni WW. OO. Bazylianów A[nn]o. 1717.
  • Zankiewicz Demetriusz (Dymitr).Katafalk zakonny godnych y zacnych mężòw, prałatòw y zakonnikòw reguły S. Bazylego Wielkiego od roku Panskiego tysiąc sześćset osiemdziesiątego // Записки Чина Св. Василія Великого.- T. 8 – Romae, 1973.- С. 74-98,85-87.
  • Zankiewicz Demetriusz (Dymitr).NOTIFIKACYA. O monastyrze Ławryszowskim w wojewodstwie No|wogrodzkim lezącym, to jest pierwszym Fundatorze. wypisana z Starey ruskiey rękopisaney Kroniki, z Biblioteki Iasnie Oswieconego Xiążęcia Stanisława Karola Radziwiła Kanclerza na ten czas w. X. Ltt. Białey roku Pańskiego 1701. mca Ianuaria.//Senoji Lietuvos literatūra- Kn. 34- 2012- P.169–1173.

Спасылкі