Знаменка (Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аграгарадок
Знаменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 324 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225013
Аўтамабільны код
1
Знаменка на карце Беларусі ±
Знаменка (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Знаменка (Брэсцкі раён)
Знаменка (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Знаменка (Брэсцкі раён)

Зна́менка[1] (трансліт.: Znamienka, руск.: Знаменка, да 30 ліпеня 1964 года Ду́рычы) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 26 км на поўдзень ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе БрэстТамашоўка, на ўсходзе — р. Серадовая рэчка, меліярацыйныя каналы. Цэнтр Знаменскага сельсавета.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 15 стагоддзя ў Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. Пад 1492 г. 3 жыхары в. Дурычы былі перададзены Р. С. Осцікавічу.

У 19 ст. фальварак і вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Медна. Паводле інвентару 1846 года ўладанне графіні Е. Красінскай. У 1860 годзе ў Мяднянскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1866 годзе школа, карчма. У 1890 годзе вёска — цэнтр Дурыцкага сельскагаспадарчага таварыства, у якое ўваходзілі вёскі Белагоры, Мельнікі і Дурычы, мелі 713,3 дзес. зямлі.

У 1905 годзе вёска (327 жыхароў) і фальварак (14 жыхароў) у Мяднянскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 9 двароў, загубілі 30 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 50 двароў, 242 жыхары (1846)
  • 282 жыхары (1860)
  • 33 двары, 331 жыхар (1866)
  • 112 двароў, 455 жыхароў (30.9.1921)
  • 184 двары, 436 жыхароў (1940)
  • 601 жыхар (1959)
  • 1073 жыхары (1970)
  • 1371 жыхар, 527 двароў (1997)
  • 541 гаспадарка, 1353 жыхары (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кааператыў "Колас"
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Амбулаторыя

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ду́рычы, мн.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]