Зыгмунт Мінейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зігмунт Мінейка)
Jump to navigation Jump to search
Зыгмунт Мінейка
Партрэт
Род дзейнасці: салдат, інжынер, класічны археолаг, журналіст
Дата нараджэння: 1840[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: снежань 1925
Месца смерці:
Дзеці: Соф’я Мінейка[d]
Узнагароды і прэміі:
ордэн Збавіцеля Virtuti Militari

Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч МІНЕЙКА або МІНЕЙКА-ГАЗДАВА (польск.: Zygmunt Mineyko; 1840, в. Балванішкі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Зялёны Бор Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 27 снежня 1925, Грэцыя; Псеўданімы: Баравы) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.

У 1863 у атрадах М. Лягневіча. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі, Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз хабару ўдалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.

Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868). З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах. Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.

Ажаніўся з грэчанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 г.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848—1868. — Warszawa, 1971.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. — Мн., 1987;
    • Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, № 5;
    • PSB;
    • ЭГБ, т. 5.