Цюхінічы
Вёска
Цюхінічы
| ||||||||||||||||||||
Цюхі́нічы[1] (трансліт.: Ciuchiničy, руск.: Тюхиничи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 8 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 170 гаспадарак, 414 жыхароў (2005)
- 37 двароў, 249 жыхароў (1897)
- 471 жыхар (1905)
- 159 жыхароў (1921)
- 374 жыхары (1959)
- 324 жыхары (1970)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 19 стагоддзі вёска і цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 133 сялянскія душы. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады. У 1897 годзе працавалі млын, школа граматы, хлебазапасны магазін, кузня і карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Цюхініцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 11 вяскоўцаў. 8 верасня 1959 года Цюхініцкі сельсавет ліквідаваны, яго тэрыторыя тэрыторыя далучана да Матыкальскага савета.
Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "«Заходні».
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюхінічы