Ставішча (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ставішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 37 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Ставішча на карце Беларусі ±
Ставішча (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Ставішча (Брэсцкі раён)
Ставішча (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ставішча (Брэсцкі раён)

Ста́вішча[1] (трансліт.: Stavišča, руск.: Ставище) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 11 кіламетраў на поўнач ад Брэста.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 8 гаспадарак, 16 жыхароў (2005)
  • 14 двароў, 107 жыхароў (1897)
  • 135 жыхароў (1905)
  • 83 жыхары (1921)
  • 139 жыхароў (1959)
  • 127 жыхароў (1970)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 17 стагоддзя як маёнтак Ставішчы ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзілі ў склад маёнтка Кавярдзякі, што належаў пану Ф.Ягміну. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 48 сялянскіх душ. У 1870 годзе ўваходзіла ў Кавердзякоўскую сельскую грамаду. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр ""Заходні".

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]