Чылеева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Чылеева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Чылеева на карце Беларусі ±
Чылеева (Беларусь)
Чылеева
Чылеева (Брэсцкая вобласць)
Чылеева

Чыле́ева[1] (трансліт.: Čyliejeva, руск.: Чилеево) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 24 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 11 гаспадарак, 21 жыхар (2005)
  • 7 двароў, 49 двароў (1846, вёска і фальварак)
  • 161 жыхар (1905)
  • 16 двароў, 82 жыхары (1921)
  • 108 жыхароў (1959)
  • 85 жыхароў (1970)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 18 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1540 годзе шляхецкая ўласнасць пана Ласкоўскага. Пасля 3-га Падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У 19 стагоддзі вёска і фальварак уваходзілі ў маёнтак Ракаўцы — уладанне пана К.Талочкі. У 1870 годзе маёнтак належаў пані Талочка. Вёска адносілася да Пацкаўскай сельскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]