Перайсці да зместу

Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Казловічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 285 чал. (1999)
СААТА
1212812051
Казловічы на карце Беларусі ±
Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет) (Беларусь)
Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет)
Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет)

Казловічы — былая вёска ў складзе Клейнікаўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 5 км ад цэнтра Брэста. З 21 снежня 2007 года ўваходзіць у склад Ленінскага раёна горада Брэста як мікрараён Казловічы[1]. Праз Казловічы цячэ р. Заходні Буг.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — в. Клейнікі).

На тэрыторыі мікрараёна размяшчаецца пагранічны пераход «Казловічы», прызначаны для пропуску толькі грузавых аўтамабіляў.[2]

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць П. Ягміна. У 1870 годзе працавала народнае вучылішча. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, кузня, 2 ветраныя млыны, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 17 вяскоўцаў загінулі.

У 19441954 гадах — цэнтр сельсавета, які ў ліпені 1954 года ператвораны ў Цюхініцкі, а ў верасні 1959 года — у Матыкальскі сельсавет.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Бібліятэка
  • Клуб
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі
  • 263 сялянскія душы (1858)
  • 113 двароў, 665 жыхароў (1876)
  • 99 двароў, 604 жыхары (1897)
  • 76 двароў, 339 жыхароў (30.9.1921)
  • 135 двароў, 430 жыхароў (1940)
  • 120 гаспадарак, 278 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сад савецка-польскай дружбы

Зноскі

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.