Кавалёва (Брэст)
Вёска
Кавалёва
|
Кавалёва (трансліт.: Kavaliova, руск.: Ковалёво) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета. З 1958 года ў складзе Брэста.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Былы фальварак у Камянец-Жыравецкай воласці Брэсцкага павета. З 1940 года пасёлак, дзе жылі ваеннаслужачыя. Спачатку ў Пугачоўскім, у 1954—1958 гадах у Гершонскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1958 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1].
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Вёска стала працягам вуліцы Суворава ў горадзе. У 1980-я гады актыўна вялося будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў, пабудаваны завод «Цветатрон».
Зноскі
- ↑ Ковалёво // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ковалёво // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх