Бярозаўка 2 (Брэст)
Вёска
Бярозаўка 2
|
Бяро́заўка 2 (трансліт.: Biarozaŭka 2, руск.: Берёзовка 2) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Трышынскага сельсавета. З 1958 года ў складзе Брэста.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку XX стагоддзя маёнтак у Косіцкай воласці Брэсцкага павета, 50 жыхароў. Пазней вёска, з 1940 года ў Бярозаўскім, у 1954-1958 гадах у Трышынскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1958 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Ленінскім раёне горада[1].
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Вуліцы былой вёскі сталі працягам вуліц Фартэчнай, Вуглавой, Інжынернай і інш[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Берёзовка 2-я // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх