Перайсці да зместу

Новыя Задворцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новыя Задворцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 389 чал. (1999)
СААТА
1212840036
Новыя Задворцы (Беларусь)
Новыя Задворцы
Новыя Задворцы
Новыя Задворцы (Брэсцкая вобласць)
Новыя Задворцы
Новыя Задворцы
Новыя Задворцы (Брэсцкі раён)
Новыя Задворцы
Новыя Задворцы

Но́выя Задво́рцы[1] — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 5 км на ўсход ад Брэста.

У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

4 красавіка 1983 года вёска перададзена ў склад Тэльмінскага сельсавета[2].

У складзе саўгаса «Маладая гвардыя»[1].

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

З 1 чэрвеня 2007 года Новыя Задворцы ўвайшлі ў склад горада Брэст[3].

  • 26 двароў, 146 жыхароў (1921)
  • 182 гаспадаркі, 538 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. а б Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. (ст. 95).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района