Машчонка
Jump to navigation
Jump to search
Вёска
Машчонка
|
Машчонка — былая вёска ў складзе Чэрнінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 7 км на паўночны ўсход ад Брэста, на ўсходзе лес, побач акружная аўтадарога.
З 1 чэрвеня 2007 года Машчонка ўвайшла ў склад горада Брэст[1].
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, якім валодаў Ягмін. У 1870 годзе адносілася да Чэрнінскай сельскай грамады.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 61 сялянская душа (1858)
- 17 двароў, 150 жыхароў (1897)
- 13 двароў, 74 жыхары (1921)
- 130 жыхароў (1959)
- 93 жыхары (1970)
- 31 гаспадарка, 51 жыхар (2005)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.