Кацінбор
Вёска
Кацінбор
|
Кацінбор (трансліт.: Kacinbor, руск.: Катинбор) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета. З 1979 года ў складзе Ленінскага раёна Брэста.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1819-1850 гадах у маёнтку Кацінбор дзейнічала суконная мануфактура, на якой працаваў 31 рабочы (1828). Маёнтак і хутар уваходзілі ў склад Матыкальскай воласці Брэсцкага павета, пазней зліліся ў вёску. З 1940 года ў Цюхініцкім, у 1959-1979 гадах у Матыкальскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1979 годзе ўвайшла ў склад Брэста[1].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1905 - 58 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Катинбор // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Катинбор // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх