Казёл (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казёл
Характарыстыка
Даўжыня 12 км
Басейн 36 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўночны захад ад аграгарадка Верамейкі
 • Каардынаты 53°46′35,50″ пн. ш. 31°14′28,50″ у. д.HGЯO
Вусце Вудага
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўдзень ад вёскі Наркі
 • Каардынаты 53°41′21,60″ пн. ш. 31°18′01,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вудага → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Чэрыкаўскі раён
physical
Казёл (рака)
Казёл (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Казёл, Вудажка[1] — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вудага (басейн Сажа).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 36 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца ў напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Верамейкі, упадае ў Вудагу за 2 км на поўдзень ад вёскі Наркі. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Каля аграгарадка Верамейкі на рацэ сажалка.

На левым беразе ракі, за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Наркі знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку[2].

Зноскі

  1. Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
  2. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 171. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]