Казімір Нестар Сапега
Казімір Нестар Сапега | |
![]() |
|
Дзейнасць: | ваенны |
---|---|
Нараджэнне: | 14 лютага 1757 Берасце, Берасцейскі павет, Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Смерць: | 25 мая 1798 (41 год) Вена, Габсбургская манархія |
Дынастыя: | Сапегі |
Бацька: | Ян Сапега[d] |
Маці: | Альжбета Браніцкая[d] |
Узнагароды: |
Казімір Нестар Сапега (14 лютага 1757, г. Брэст — 25 мая 1798) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Сапегі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1767-72 вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. 3 1772 палкоўнік артылерыі войска ВКЛ, у 1773-93 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся паслом на соймы. 3 1778 член Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788-92 абраны маршалкам канфедэрацыі ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіўсупраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794. 3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С.222-228