Уласла II

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Ягелончык)
Jump to navigation Jump to search
Уласла II, Уладзіслаў II
венг.: II. Ulászló, чэшск.: Vladislav II.
Уласла II, Уладзіслаў II
Партрэт Яна Матэйкі
Władysław II.png
Кароль Чэхіі
27 мая 1471 — 13 сакавіка 1516
(пад імем Уладзіслаў II Добры)
Каранацыя 22 жніўня 1471
Папярэднік Іржы з Подзебрадаў
Пераемнік Людовік II, кароль Венгрыі і Чэхіі
Кароль Венгрыі
15 ліпеня 1490 — 13 сакавіка 1516
(пад імем Уласла II)
Каранацыя 21 верасня 1490
Папярэднік Мацьяш Хуньядзі
Пераемнік Людовік II, кароль Венгрыі і Чэхіі
 
Дзейнасць кіраўнік
Веравызнанне Хрысціянства
Нараджэнне 1 сакавіка 1456(1456-03-01)
Кракаў, Польшча
Смерць 13 сакавіка 1516(1516-03-13) (60 гадоў)
Буда, Венгрыя
Пахаванне Секешфехервар
Род Ягелоны Ягелоны
Бацька Казімір IV
Маці Лізавета Аўстрыйская (пам. 1505)
Жонка Барбара Брандэнбургская,
Беатрыса Арагонская,
Ганна дэ Фуа
Дзеці Ганна, Лаяш II

Уласла II, таксама вядомы як Уладзіслаў II Добры (венг.: II. Ulászló, чэшск.: Vladislav II. «král Bene», харв.: Vladislav II. Jagelović, польск.: Władysław II Jagiellończyk); 1 сакавіка 1456, Кракаў, Польшча — 13 сакавіка 1516, Буда, Венгрыя) — кароль Чэхіі з 27 мая 1471 года (каранацыя 22 жніўня 1471 года) і кароль Венгрыі з 15 ліпеня 1490 года (каранацыя 21 верасня 1490 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў нарадзіўся 1 сакавіка 1456 года ў сям'і польскага караля і вялікага князя літоўскага Казіміра IV, тагачаснага главы польскай кіруючай дынастыі Ягелонаў, і Лізаветы Аўстрыйскай, дачкі Альбрэхта II. Ён быў цёзкай дзядзькі па матчынай лініі чэшскага караля Ладзіслава Постума і яго памерлага дзядзькі па бацькаўскай лініі Уладзіслава III Варнскага, караля польскага, (14341444) і венгерскага (1440—1444; пад імем Уладзіслава (Уласла) I).

Быў прапанаваны як спадчыннік багемскага трона ўдавой папярэдняга караля Іржы з Подзебрадаў і каранаваны як чэшскі кароль 22 жніўня 1471. Атрымаў у спадчыну тытул венгерскага караля 18 верасня 1490 года пасля смерці Мацьяша Хуньядзі, які таксама прэтэндаваў на чэшскую карону. Кіраваў пад імем Уладзіслаў, нумарацыя яго імя з'явілася толькі ў гістарычных працах, прычым для кожнага з яго каралеўстваў асобная.

Кіраванне ў Чэхіі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Іржы з Подзебрадаў пачаўся перыяд канфліктаў за чэшскі прастол. Калі Уладзіслаў прыбыў у Прагу, яму было ўсяго пятнаццаць гадоў і ён вельмі залежаў ад саветнікаў. Спрэчка наконт пераходу прастола ў спадчыну была ўладжана ў 1479 годзе Оламаўцкім дагаворам, які дазваляў і Уладзіславу, і Мацьяшу Хуньядзі выкарыстоўваць тытул «Кароль Багеміі». Уладзіслаў павінен быў кіраваць Багеміяй, а Мацьяш атрымаў Маравію, Сілезію і абедзве Лужыцы. Таксама, у выпадку смерці Мацьяша, Уладзіслаў павінен быў выплаціць 400 000 залатых за ўз'яднанне Багемскіх зямель. Аднак апошняя ўмова была адменена калі Уладзіслаў стаў каралём Венгрыі пасля смерці Мацьяша.

Кутнагорскі мір у 1485 годзе пацвердзіў свабоду веравызнання ў Чэхіі, усталяваўшы роўныя рэлігійныя правы для каталікоў і утраквістаў (гэта ўмова аднак не тычылася абшчыны чэшскіх братоў). Умовы пагаднення былі ўсталяваны на 31 год, але былі падоўжаны ў 1512 годзе на «ўсе часы».

Кіраванне ў Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

Абранне венгерскім каралём[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Мацьяша Хуньядзі ў пачатку 1490 года на прастол Венгрыі было высунута некалькі кандыдатур. Нацыянальную партыю прадстаўляў пазашлюбны сын караля-нябожчыкна Янаш Корвін, буйны магнат і выдатны палкаводзец, але слабы палітык.

Найбольш моцную прававую аснову для сваіх прэтэнзій на карону, якая абапіралася на дагаворы 1463 года пра ўзаемнае ўспадкоўванне Мацьяша Хуньядзі і Фрыдрыха III, меў сын апошняга Максіміліян I Габсбург, кароль Германіі і эрцгерцаг Аўстрыі. Аднак Максіміліян ужо зарэкамендаваў сябе як моцны і незалежны палітык, што было непрымальна для венгерскага дваранства, якое імкнулася да пашырэння свайго кантролю над дзяржаўнай адміністрацыяй.

Сярод іншых прэтэндэнтаў вылучаліся браты Ягелоны Уладзіслаў і Ян Ольбрахт, чыя маці была ўнучкай венгерскага караля Жыгманда і сястрой Ласла V.

Перамогу ў канчатковым выніку атрымаў Уладзіслаў, які пагадзіўся падпісаць выбарчую капітуляцыю, якая гарантавала захаванне правоў і прывілеяў венгерскіх магнатаў і дваран, а таксама адмену ўсіх нерэгулярных падаткаў і пазык. Уладзіслаў быў каранаваны каралём Венгрыі пад імем Уласла II.

Мяцеж Янаша Корвіна, не згоднага з абраннем Уладзіслава, быў падушаны ў 1491 годзе.

Парламент Харватыі, якая была звязана з Венгерскім каралеўствам асабістай уніяй і валодала аўтаноміяй, адмовіўся прызнаць у 1490 годзе Уласла II каралём, з-за таго, што грамата аб узыходжанні на прастол змяшчала назву дзяржавы «Каралеўства Венгрыя і рэгіёны пад каралеўскім кантролем». У 1492 годзе кароль быў прызнаны ў Харватыі пасля таго, як гэты тэкст быў зменены на «Каралеўства Венгрыя, каралеўствы Далмацыі, Харватыі і Славоніі і частка Трансільваніі» (Regnum Ungariae cum caeteris regnis scilicet Dalmatiae Croatiae et Slavoniae et partibus Transylvanis)[1].

Умацаванне дваранства[правіць | правіць зыходнік]

Кіраванне Уласла II у Венгрыі адрознівалася адносным спакоем як унутры дзяржавы, так і на яе межах. У яго час не адзначана ніводнай спробы зрынуць караля. Такая стабільнасць была, галоўным чынам, звязана з тым, што мясцовае дваранства і магнаты эфектыўна выкарыстоўвалі дзяржаўныя інстытуты для ўсталявання і падтрыманні сваёй улады і фактычна цалкам кантралявалі палітыку караля. Уласла II працягваў палітыку свайго папярэдніка, абапіраючыся на шырокія слаі дваранства і не прадпрымаў ніякіх дзеянняў, якія б ішлі насуперак з яго інтарэсамі. За сваю згаворлівасць Уласла II атрымаў мянушку «Уладзіславаў Добжэ» ці «Уладзіслаў Бенэ», паколькі на амаль любы запыт адказваў «добра» (польск.: Dobrze; лац.: Bene).

Так, у інтарэсах дваран, быў выдадзены дэкрэт, які абавязаў гарады і мястэчкі, якія не мелі статусу каралеўскіх, выплачваць натуральную дзевяціну мясцовым феадалам. Венгерскія дваране актыўна ўдзельнічалі ў дзяржаўных сходах і вызначалі яго рашэнні. Узмацненне палітычнай ролі дваранства прывяло да заключэння саюза магнатаў і дваран у мэтах абмежавання каралеўскай улады. Дваранам удалося правесці праз дзяржаўны сход адмену ваеннага падатку, што прымусіла Уласла II распусціць наёмныя войскі, што ў сваю чаргу істотна саслабіла абараназдольнасць Венгрыі ва ўмовах абвастрэння асманскай пагрозы і прывяло ў заняпад дзяржаўную казну. На ўсе спробы Уласла II пераканаць Дзяржаўны сход аднавіць збор ваеннага падатку дваранства аказвала лютае супраціўленне.

У часы кіравання Уласла II венгерскаму дваранству ўдалося істотна пашырыць свае прывілеі. У 1482 годзе было абмежавана права караля заклікаць дваран у ваенныя паходы за мяжу.

У 1495 годзе быў прыняты закон аб праве кожнага двараніна асабіста ўдзельнічаць і галасаваць у дзяржаўных сходах Венгрыі.

Да 1498 года да дваран перайшла перавага як у дзяржаўным савеце Венгрыі, так і ў каралеўскім судзе. У тым жа годзе было ўсталявана, што ўвядзенне ваенных падаткаў можа ажыццяўляцца выключна па рашэнні Дзяржаўнага сходу, у якім цалкам дамінавалі дваране. Акрамя таго, пад ціскам дваранства пачынаючы з 1492 года была прынята серыя законаў аб прымацаванне сялян да зямлі і рэзкім павелічэнні паншчыны. Венгерская эканоміка на мяжы XV і XVI стагоддзяў перажывала ўздым, звязаны з ростам коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Еўропе. Для павелічэння экспарту дваранству было неабходна пашырыць аграрную вытворчасць і ўмацаваць сваю ўладу над сялянамі, што вяло да згортвання тэндэнцый замены паншчыны грашовым чыншам і «другаснага запрыгоньвання» сялян. Законы Уласла II аб прыгоннай залежнасці прывялі да кансервацыі састарэлых вытворчых адносін у сельскай гаспадарцы, росту сацыяльнай нестабільнасці і падрыву палітычнай базы каралеўскай улады.[2]

Барацьба дваран і магнатаў[правіць | правіць зыходнік]

У той жа час няўхільны рост магутнасці дваранства выклікаў незадаволенасць буйной арыстакратыі і правакаваў абвастрэнне канфлікту паміж дваранамі і магнатамі. У 1498 годзе дзяржаўны сход Венгрыі зафіксаваў пералік 41 буйнога землеўладальніка, якія мелі права і былі абавязаны ўтрымліваць уласнае войска. Гэта канчаткова аформіла аддзяленне саслоўя магнатаў ад астатняй масы венгерскага дваранства. Неўзабаве паміж магнатамі і дваранамі пачалася барацьба за ўладу і ўплыў у краіне. Пазней магнатам сталі прыпісваць «прагабсбургскую» пазіцыю, а дваранам «нацыянальную», аднак у рэчаіснасці склад і тактыка варагуючых груповак досыць часта змяняліся.

Ужо ў 15031504 гадах на дзяржаўным сходзе дваранская і баронская партыі сутыкнуліся па пытанні аб прызначэнні палаціна.

У 1504 годзе разгарэлася спрэчка наконт ўспадкоўвання зямель дому Хуньядзі пасля смерці Янаша Корвіна. Перамогу атрымалі дваране і іх кандыдат на спадчыну Янаш Запальяі, ваявода Трансільваніі, які неўзабаве стаў лідарам «дваранскай партыі». Сутыкненні ўнутры палітычнай эліты істотна саслаблялі краіну ва ўмовах хуткага нарастання знешняй пагрозы з боку Асманскай імперыі.

Вяршыняй дваранскага самаўладства ў перыяд кіравання Уласла II стаў дзяржаўны сход 1505 года, які праходзіў на Ракашскім полі пры поўным узбраенні яго ўдзельнікаў. Сход зацвердзіў закон, які забараняў пераход у спадчыну венгерскага прастола да замежнікаў, які быў накіраваны непасрэдна супраць Уласла II і яго палітыкі дынастычнага саюза з Габсбургамі. Нягледзячы на рашэнне дзяржаўнага сходу, кароль у 1506 годзе заключыў пагадненне з Максіміліянам I, якое пацвердзіла пераход ў спадчыну да Габсбургаў венгерскага і чэшскага прастолаў пасля згасання мужчынскай лініі Ягелонаў. Гэта выклікала абурэнне венгерскага дваранства, аднак нараджэнне ў караля сына, будучага Людовіка (Лаяша) II, зняло напружанне ў краіне.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Часы яго кіравання ў Венгрыі прайшлі адносна стабільна, хоць межы Венгрыі былі пад пастаянным ціскам з боку Асманскай імперыі, а ў самой краіне адбылося паўстанне Дзьёрдзя Дожы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў жанаты тры разы:

Уладзіслаў памёр 13 сакавіка, 1516 года, і быў пахаваны ў Секешфехервары.

Дзесяцігадовы сын Уладзіслава Лаяш (Людвік) атрымаў у спадчыну ад яго троны Багеміі і Венгрыі. 22 ліпеня 1515 года ў Вене ў саборы Святога Стэфана адбылося двайное вяселле Лаяша і яго сястры Ганны з аўстрыйскай прынцэсай Марыяй і прынцам Фердынандам, у сувязі з чым пасля смерці Лаяша ў Мохацкай бітве права атрымання прастола ў спадчыну перайшло праз Ганну да ўсходняй галіны Габсбургаў.


Папярэднік:
Іржы з Подзебрадаў
Кароль Чэхіі
1471-1516
Пераемнік:
Людовік II, кароль Венгрыі і Чэхіі
Папярэднік:
Мацьяш Хуньядзі
Кароль Венгрыі
1490-1516
Папярэднік:
Мацьяш Хуньядзі
Кароль Харватыі і Славоніі
1490-1516

Зноскі

  1. R. W. SETON -WATSON:The southern Slav question and the Habsburg Monarchy. page 19
  2. Контлер Л. История Венгрии. Тысячелетие в центре Европы. — М.: Весь мир, 2002