Казіс Борута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казіс Борута
Kazys Boruta
Асабістыя звесткі
Псеўданімы A. Vandra, Antanas Avižienius, Anupras Paketuris, E. Erika, E. Linonis, El. Vetra, K. A. Apuokas, K. Aruta, K. Linonis, L. Vailila, Petras Povilionis, R. Ta, V. Vaja, V. Vandra, Vincas Dovine
Дата нараджэння 6 студзеня 1905(1905-01-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1965(1965-03-09)[3] (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык
Жанр апавяданне, аповесць, казка
Мова твораў літоўская мова
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́зіс Бо́рута (літ.: Kazys Boruta; 6 студзеня 1905 — 9 сакавіка 1965) — літоўскі паэт, пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 студзеня 1905 года ў вёсцы Кулакай Людзінаўскай воласці Марыямпальскага павета Сувалкаўскай губерні. У час Першай сусветнай вайны сям'я эвакуіравалася ў Расію і ўвосень 1915 года абгрунтавалася ў Маскве. Тут Казіс Борута пачаў вучыцца ў гімназіі. У 1918 годзе вярнуўся з бацькамі ў Літву.

Вучыўся ў Марыямпале ў гімназіі, з 1920 года — ў настаўніцкай семінарыі, адкуль быў выключаны за святкаванне 1 Мая; экзамены здаў экстэрнам. Паступіў у 1924 годзе ў каўнаскі Літоўскі ўніверсітэт, у 1925 уключыўся ў дзейнасць эсэраў-максімалістаў і быў выключаны з універсітэта за супрацьурадавыя выступленні (пратэст супраць пакаранняў смерцю).

У 1926, 19281930 гадах вучыўся ў Венскім і Берлінскім універсітэтах. У 1927 годзе быў высланы з Літвы за антыдзяржаўную дзейнасць. У 19271928 гадах, калі жыў у Рызе, супрацоўнічаў з латышскімі пісьменнікамі і мастакамі левых поглядаў, арганізаваў выдавецтва, выпусціў літаратурны альманах «Аўдра» («Бура»), зборнік вершаў «Літва крыжоў», зборнік апавяданняў «Вецер смуты з палёў». У 1928 годзе быў высланы з Латвіі.

Быў адным з заснавальнікаў і актыўных супрацоўнікаў авангардысцкага левага часопіса «Трачас фронтас» («Трэці фронт»; 19301931) — органа трэцяфронтаўцаў. У 1931 годзе вярнуўся ў Літву. У 1932 годзе быў рэдактарам альманаха «Дарбас» («Праца»). За ўдзел у падрыўной нелегальнай дзейнасці адбываў зняволенне ў 19331935 гадах. У 19351940 гадах займаўся літаратурнай, рэдактарскай, журналісткай працай, працаваў у рэдакцыі часопіса «Дзіенавідзіс». З 1940 года жыў у Вільнюсе. Пасля вайны працаваў у Інстытуце літоўскай літаратуры да 1946 года.

Увесну 1946 года быў арыштаваны савецкімі рэпрэсіўнымі органамі па абвінавачванні ў прыналежнасці да нелегальнай патрыятычнай арганізацыі. Адбываў пакаранне ў лагеры ў Варкуце. У 1956 годзе вярнуўся ў Вільнюс. Вярнуўся да літаратурнай працы, займаўся перакладамі, пералажэннямі для дзяцей народных казак. У 1965 годзе ганараваны званнем заслужанага дзеяча культуры Літоўскай ССР. Памёр 9 сакавіка 1965 года. Пахаваны на могілках Роса ў Вільнюсе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар зборнікаў паэзіі «Песні пра ніцыя вербы», «Літва крыжоў» (абодва 1927), «Хлеб надзённы» (1934), «Вершы і паэмы» (1938), аповесцяў «Млын Балтарагіса» (1945), «Прыгоды Юргіса Пакятурыса» (1963), раманаў «Драўляныя дзівосы» (1938), «Пайшлі, каб прынесці на сваіх плячах сонца» (1940), кнігі казак «Неба падае» (1955) і інш. Паэзія Боруты вылучаецца экспрэсіўнасцю, проза — фальклорнай стылізацыяй.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову паэтычныя творы Боруты перакладалі Г. Кляўко і А. Разанаў (у кн. «Літоўская савецкая паэзія», т. 1, 1977), прозу — Разанаў (у зб. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • A-lo! Pirmoji poetiška raketa (eilėraščiai). Kaunas. 1925.
  • Dainos apie svyruojančius gluosnius. Lyrika ir poema. Kaunas: Žalia vėtra, 1927.
  • Kryžių Lietuva (eilėraščiai). Ryga: Džiugas ir Ko, 1927.
  • Drumstas arimų vėjas. Apsakymai. Ryga: Audra, 1928.
  • Namas Nr. 13. Kaunas—Ryga: Audra, 1928.
  • Vosylius (poema). 1931.
  • Duona kasdieninė (eilėraščiai). Kaunas: Prometėjus, 1934.
  • Eilės ir poemos. Kaunas: Sakalas, 1938.
  • Mediniai stebuklai arba dievadirbio Vinco Dovinės gyvenimas ir darbai. Kaunas: Sakalas, 1938.
  • Kelionės į Šiaurę nuo seniausių laikų iki šių dienų. Kn. 1—2. Kaunas: Spaudos fondas, 1938—1939.
  • Kryžių Lietuva. 2-asis patais. ir papild. leid. Kaunas: Spaudos fondas, 1940.
  • Saulė ant savo pečių parnešti išėjo. Kaunas: LTSR Valst. l-kla, 1940.
  • Baltaragio malūnas, arba kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte. Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1945.
  • Baltaragio malūnas, arba Kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte. Chicago: Terra, 1952.
  • Dangus griūva: lietuviškos pasakos arba kas girdėta-negirdėta, bet į pasakas sudėta apie gyvulėlius, paukščius ir žvėris. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1955.
  • Šiaurės kelionės į nuo seniausių laikų iki šių dienų. Narsiųjų keliauninkų didvyriški žygiai ir darbai. Pataisytas ir papild. leid. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1957.
  • Sunkūs paminklai. Apysaka-kronika. Viklniu: Valst. grož. lit. l-kla, 1960.
  • Baltaragio malūnas, arba kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte. 2-asis patais. leid. Vilnius: 1962, 1971.
  • Jurgio Paketurio klajonės su visokiais pavojais, arba Šventa teisybė, melo pasakos, kartūs juokai ir linksmos ašaros. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1963.
  • Suversti arimai. Devynios eilių ir poemų knygos. Vilnius: Vaga, 1964.
  • Dangus griūva, arba Mūsų pasakų išmintis ir sąmojis visiems, mažiems ir dideliems: pasakos. Vilnius: Vaga, 1965.
  • Pagirio linksmybės: eilėraščiai. Vilnius: Vaga, 1974.
  • Dangus griūva, arba Mūsų pasakų išmintis ir sąmojis visiems, mažiems ir dideliems: pasakos. Vilnius: Vaga, 1979.
  • Mediniai stebuklai: romanas; Baltaragio malūnas: apysaka. Kaunas: Šviesa, 1979.
  • Čir vir vir pavasaris: [eilėraščiai]. Vilnius: Vaga, 1981.
  • Mediniai stebuklai: romanas; Baltaragio malūnas: apysaka. Kaunas: Šviesa, 1983.
  • Jurgio Paketurio klajonės su visokiais pavojais, arba Šventa teisybė, melo pasakos, kartūs juokai ir linksmos ašaros: pasaka-apysaka. 4-asis leidimas. Vilnius: Vaga, 1984.
  • Lyrika: rinktinė. Vilnius: Vaga, 1984.
  • Baltaragio malūnas: romanas. 4-asis leidimas. Vilnius: Vaga, 1996. 188 p.
  • Dangus griūva, arba Mūsų pasakų išmintis ir sąmojis visiems, mažiems ir dideliems: pasakos. Vilnius: Alka, 1997.
  • Gyvenimas drauge su draugu: atsiminimų metmens apie jaunystės draugę ir žmoną Oną Kazanskaitę-Borutienę. Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1999.
  • Baltaragio malūnas, arba Kas dėjosi anuo metu Paudruvės krašte: [apysaka]. Vilnius: Alma littera, 2002

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Kazys Boruta // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Борута Казис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Борута Казис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]