Калдун Ігнат і людзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калдун Ігнат і людзі
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1989

«Калдун Ігнат і людзі» (руск.: «Колдун Игнат и люди») — сатырычнае апавяданне сучаснага рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1989 годзе. Сам Пялевін вызначыў яго жанр, як «казачка»[1]. Апавяданне з’яўляецца першым апублікаваным творам аўтара.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

4 мая 1912 года протаіерэй Арсенікум прыйшоў у госці да калдуна Ігната для таго, каб паказаць апошняму ўласныя сачыненні: «Адкрыццё Св. Феакціста», «Як Міхаіл Іваныч звар'яцеў і памёр», «Апавяданне пра таракана Жу».

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне было ўпершыню апублікавана ў 1989 годзе ў часопісе «Навука і рэлігія» (у Інтэрнэце можна знайсці таксама інфармацыю, што першае апавяданне пісьменніка было апублікавана ў часопісе «Хімія і жыццё» і называлася «Дзед Ігнат і людзі»). Таксама ўвайшло ў склад зборніка апавяданняў «Relics. Ранняе і нявыдадзенае» (2005).

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Як адзначыла В. У. Багданава, «важнасць апавядання для творчага станаўлення Пялевіна відавочная — у ім заключаны вызначальныя, характэралагічныя дамінанты ўсёй наступнай творчасці пісьменніка, яе важнейшыя канстанты, сутнасныя інтэнцыі, многія ключавыя паняцці, вобразы і матывы. І што яшчэ больш важна — своеасаблівасць аўтарскай пазіцыі, незвычайнасць погляду мастака на свет, характэрны для Пялевіна акцэнт на суб’ектыўных светапоглядных складніках»[2].

Экранізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Па матывах апавядання ўкраінскі рэжысёр Максім Фірсенка зняў кароткаметражны фільм «Калдун Ігнат і людзі» (2017). Па словах рэжысёра, «над фільмам працавалі каля 30 чалавек, а асноўная частка здымак прайшла ў адным з дамоў у прыватным сектары Адэсы, а таксама на беразе Куяльніцкага лімана»[3][4].

Зноскі

  1. Сергеева Е. Е. 2011. 02. 028. Щучкина Т. В. Рассказовое творчество Виктора Пелевина. — СПб. : фак-т филологии и искусств СПбГУ, 2010. — 60 с. — (Сер. «лит. Направления и течения»; Вып. 37) // Социальные и гуманитарные науки. Отечественная и зарубежная литература. Сер. 7, Литературоведение: Реферативный журнал. 2011.
  2. Богданова О. В. Виктор Пелевин и «Московский концептуализм» // Изв. Сарат. ун-та. Нов. сер. Сер. Филология. Журналистика. 2016. № 4.
  3. В Одессе сняли короткометражку по рассказу Пелевина
  4. «Колдун Игнат и люди» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]