Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі
Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня (8 кастрычніка) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1942 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
![]() |
Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі (25 верасня (8 кастрычніка) 1902, вёска Выдранка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 28 лютага 1942, ГУЛАГ) — беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1934), дацэнт БДУ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і святара. У 1926 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1930 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаў у БДУ.
Сямейнае становішча: жонка, двое дзяцей.
11 снежня 1937 года арыштаваны НКУС БССР у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 49, кв. 34.
14 траўня 1939 года прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС БССР) як «польскі шпіён» на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў.
Памёр у Краслагу ў г. Канску Краснаярскага края.
Асабовая справа № 11843-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Пасмяротна рэабілітаваны 5 чэрвеня 1958 года.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сфера навуковых інтарэсаў — праблемы генезісу капіталізму ў беларускіх губерніях. Даследаваў аграрную гісторыю Беларусі познефеадальнай і капіталістычнай эпох, эвалюцыю феадальнага спосабу вытворчасці ў канцы XVII — 1-й пал. XIX ст. Займаўся пытаннямі распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы, перыядызацыі гісторыі познефеадальнага перыяду на Беларусі. Разам з Дз. Дудковым абгрунтаваў капіталістычны характар аграрнага ладу Беларусі пасля сялянскай рэформы ў Расійскай імперыі (1861) пры адначасовым захаванні значных перажыткаў прыгонніцтва. Адзін са складальнікаў зборніка дакументаў «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936).
Працы К. Кернажыцкага лічацца важнай вяхой у беларускай гістарыяграфіі ХХ стагоддзя[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гаспадарка старостваў на Беларусі і экономічны стан іх насельніцтва ў другой палове XVIII сталецьця // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Працы клясы гісторыі. Кн. 3. Т. 2. Менск, 1928
- Аграрная рэформа ў Бабруйскім старастве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст.: Фармаванне капіталізму. — АН Беларусі, Навук.-даслед. ін-т гісторыі. — Мн., 1931. — 205 с.
- Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імпэрыялістычнай вайной. Менск, 1932. — 102 с.
- Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст.: Да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі. — Мн. : Выд-ва Бел. акад. навук, 1935. — 271 с.
- Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. 1. IX—XVIII ст. / Склалі: акадэмік В. К. Шчарбакоў, дацэнт К. І. Кернажыцкі і вучоны археограф Д. І. Даўгяла. Менск, 1936.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Кернажыцкі Канстанцін Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кернажыцкі Канстанцін Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 238. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кернажыцкі Канстанцін Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Кернажыцкі Канстанцін Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 382. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Кернажицкий Константин Иванович Архівавана 31 жніўня 2021. // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 57–58. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Краснаярскім краі
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Памерлі ў ГУЛАГу
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Гісторыкі СССР