Канстанцін Пятровіч Шаранговіч
Канстанцін Пятровіч Шаранговіч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Пятровіч Шаранговіч |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1956 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 жніўня 2014 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, ілюстратар, выкладчык |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Павел Канстанцінавіч Любамудраў |
Член у |
Канстанцін Пятровіч Шаранговіч (нар. 4 студзеня 1956, в. Качаны, Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 29 жніўня 2014), Мінск — беларускі мастак–графік, педагог.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Брат В. П. Шаранговіча. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (1964–1969). У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «мастак–графік». Вучыўся ў І. Грыгаровіча, П. Любамудрава, В. Шаранговіча. 3 1985 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (з 2000 па 2011 загадчык кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры), дацэнт (1997).
Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік салона-галерэі «ГАЛ-творчасць» (з 1989).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу. Аформіў «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1983), «Азербайджанскія народныя казкі» (1992), кнігі «Слон купіў веласіпед» І. Бурсава (1984), «Казкі. Нарысы. Літаратурныя партрэты» К. Паустоўскага, «Дзецям» В. Віткі (кн. 1—2), «Вайна з саламандрамі; Апавяданні» К. Чапека, «Мсціжы» І. Пташнікава (усе 1986), «Балады вайны і міру» А. Лойкі (1988), «У гадзіну Стральца» К. Тарасава (1989), «Люблю, спадзяюся, жыву» Г. Пашкова, «Аватара» В. Суханава (абедзве 1990), «Злая зорка» І. Шамякіна (1993), «ТВТ» Я. Маўра (1997). Аўтар графічнай серыі паводле рамана «Подых навальніцы» І. Мележа. (1980), жывапісных кампазіцый «Гара Чантурыя» (1989), «Рыжы лес» (1990), «Блакітная мячэць» (1992), «Вячэрні матыў» (1995), «Нёман» (2001), «Старая яблыня» (2002) і інш. Творы вылучаюцца вобразнасцю сюжэта, эмацыянальнасцю, лаканічнасцю выразных сродкаў.
Удзельнік мастацкіх выставак (з 1976) года.
У кастрычніку 2021 года творы К. Шаранговіча дэманстраваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- ↑ Выстава “Кастусь Шаранговіч. Наўспамін. Да 65-годдзя з дня нараджэння”(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 609. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прыклады кніжнай графікі К. Шаранговіча
- Шаранговіч Канстанцін Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Качанах (Мінская вобласць)
- Памерлі 29 жніўня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Графікі СССР
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастакі-ілюстратары СССР
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Мастакі Беларусі