Перайсці да зместу

Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Канстанцін Саннікаў)
Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў
Дата нараджэння 30 мая (11 чэрвеня) 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1965(1965-07-12)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Алег Канстанцінавіч Саннікаў
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог
Тэатр
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Канстанцін Мікалаевіч Са́ннікаў[2] (30 мая 1896 — 12 ліпеня 1965) — беларускі і савецкі рэжысёр, акцёр. Народны артыст БССР (1949). Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1948, 1952). Член УКП(б) з 1941 года. Дзед Андрэя Саннікава.

Нарадзіўся 30 мая 1896 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць).

Скончыў Рагачоўскае рэальнае вучылішча[3].

Пачаў сцэнічную дзейнасць у 1916 годзе. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве[2]. З 1926 года — акцёр БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1932 года кіраваў 3-м беларускім тэатрам. З 1937 года — у БелАДТ імя Я. Купалы, у 1948—1952 гадах — яго мастацкі кіраўнік. З 1947 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (з 1960 года — прафесар).

Памёр 12 ліпеня 1965 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі