Канстанцін I (кароль Шатландыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін I
шатл. гэл.: Causantín mac Cináeda,
англ.: Constantine I
Канстанцін I, кароль Шатландыі (ва ўяўленні мастака Новага часу)
Канстанцін I, кароль Шатландыі
(ва ўяўленні мастака Новага часу)
кароль Альбы (Шатландыі)
13 красавіка 862 — 877
Папярэднік Дональд I
Пераемнік Эд Беланогі
кароль піктаў
13 красавіка 862 — 877
Папярэднік Дональд I
Пераемнік Эд Беланогі

Нараджэнне каля 836[1]
Смерць 877[1] ці 876[2]
Месца пахавання
Род Мак-Альпіны
Бацька Кенет I Макальпін
Дзеці Дональд II
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін I Шчодры на віно (шатл. гэл.: Causantín mac Cináeda, Causantín An Finn-Shoichleach, англ.: Constantine I, Constantine The Wine-Bountiful, забіты ў 877) — кароль Альбы (Шатландыі) з 862, сын караля Кенета I

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін I стаў каралём Альбы (Шатландыі) пасля смерці дзядзькі, караля Дональда I. У «Аналах Ульстэра» ён названы каралём піктаў. Яго кіраванне было адзначана новымі і больш жорсткімі ўварваннямі вікінгаў. У 866 годзе Канстанціну ўдалося адбіць набег вікінгаў на Усходнюю Шатландыю. У 875 годзе вікінгі пад правадырствам Улафа і Івара Бескасцёвага ізноў уварваліся ў Шатландыю і разбілі піктаў і гэлаў у бітве пры Долары. Канстанцін ацалеў пасля гэтай бітвы, але быў вымушаны фармальна адмовіцца ад паўночных абласцей каралеўства. Кароль загінуў пры адбіцці набегу на ўзбярэжжа Файфа. Некаторыя храністы сцвярджаюць, што ён быў схоплены і закатаваны да смерці ў нейкай пячоры.

Стаў родапачынальнікам старэйшай лініі роду Мак-Альпінаў, прадстаўнікі якога займалі трон Альбы (Шатландыі) напераменку з прадстаўнікамі малодшай лініі, якая ідзе ад малодшага брата Канстанціна — Эда Беланогага.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 20 сакавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 19 кастрычніка 2011.