Перайсці да зместу

Карцэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карцэя
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 127,9[1] м
Даўжыня 0,9 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,25 км²
Аб’ём 0,00044 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,5 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,75 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Карцэя (Беларусь)
Карцэя
Карцэя
Карцэя (Віцебская вобласць)
Карцэя
Карцэя
Map

Карцэ́явозера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 1 км на захад ад вёскі Шкунцікі, у басейне ракі Дзісна на водападзеле рэк Паловіца і Стуканаўка.

Плошча паверхні 0,25 км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 3,75 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,44 млн м².

Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй 1—2 м, спадзістыя, месцамі разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія. Выцякаюць ручаі ў Паловіцу і Стуканаўку.

У возеры водзяцца лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 503. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)