Стуканаўка
Выгляд
| Стуканаўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 18 км |
| Басейн | 63 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Мікуліна |
| • Каардынаты | 55°16′43,50″ пн. ш. 27°37′09″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бярозаўка |
| • Месцазнаходжанне | каля вёсак Александрова і Боўкалы |
| • Каардынаты | 55°21′46″ пн. ш. 27°33′05,90″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,5 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бярозаўка → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раёны | Глыбоцкі раён, Шаркаўшчынскі раён |
|
|
|
Стука́наўка — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярозаўка (басейн Дзісны).
Даўжыня ракі 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Плошча вадазбору 63 км². Пачынаецца каля вёскі Мікуліна Глыбоцкага раёна, упадае ў Бярозаўку на поўдзень ад вёсак Александрова і Боўкалы Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Праз сетку каналаў з ракой злучаецца возера Карцэя.
Каля ракі вёскі Стуканы, Чаронка, Іванскія, Боўкалы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 26. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)