Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ляхавічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
53°02′13″ пн. ш. 26°15′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ляхавічы |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Пінская дыяцэзія Ляхавіцкі дэканат |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў пачатку XXI ст. з цэглы. Часовая драўляная капліца, што стаяла злева ад касцёла, была разабрана ў 2004 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Трохнефавая двухвежавая базіліка. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму далучаны бакавы ніжэйшы неф. Фасад фланкіраваны васьміграннымі шатровымі вежамі, вылучаны па цэнтры ўваходным прамавугольным парталам і вялікім арачным аконным праёмам над ім, які асвятляе хоры. Архітэктурны рытм бакавых фасадаў ствараюць арачныя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках.
Унутры зала размежавана на тры нефы чатырохграннымі слупамі, перакрыта драўляным стральчатым скляпеннем у цэнтральным нефе і плоскай падшыўной столлю ў бакавых. Над уваходам галерэя хораў з балюстрадным парапетам[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.