Юшкавічы (Баранавіцкі раён)
Вёска
Юшкавічы
| ||||||||||||||||||||||
Ю́шкавічы[1] (трансліт.: Juškavičy, руск.: Юшковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1886 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, 5 ветраных млыноў, кузня, карчма. У лістападзе 1905 года адбылося хваляванне мясцовых сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 72 жыхары, 43 гаспадаркі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1938)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Стары касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юшкавічы (Баранавіцкі раён)
- Юшкавічы (Баранавіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)