Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Іосіфа
53°02′59″ пн. ш. 26°16′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ляхавічы
Канфесія Каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Дэканат Ляхавіцкі
Архітэктурны стыль неаготыка
Заснавальнік Ю. Рэйтан
Дата пабудовы 1907 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Іосіфа — дзеючы рымска-каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у 1914 годзе.

Пабудаваны ў 1907 годзе з цэглы па фундацыі Ю. Рэйтана і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Асвячоны ў 1910 г. біскупам Янам Цепляком.

У пасляваенны час аб духоўным развіцці вернікаў клапаціўся ксёндз інфулат Вацлаў Пянткоўскі, які прыязджаў у Ляхавічы з суседняй парафіі ў Мядзведзічах. Падчас патаемнай падрыхтоўкі да святарства з 1974 па 1978 год тут працаваў качагарам ксёндз Рышард Юнік, шматгадовы пастыр парафіі ў Рубяжэвічах.

У другой палове стагоддзя будынак касцёла быў прыстасаваны і рэканструяваны пад паліклініку.

4 верасня 2019 года біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка нанава здзейсніў асвячэнне касцёла, благаславіў абраз Святой Сям’і і крыж на фасадзе[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неаготыкі. Манументальнае збудаванне вырашана па тыпу трохнефавай аднавежавай базілікі з паўкруглай апсідай. Гатычную вертыкальную накіраванасць архітэктурнай кампазіцыі надавалі высокая шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) на фасадзе і перспектыўны ўваходны стральчаты партал з акном-ружай над ім. Вертыкальны рытм стваралі ступеньчатыя контрфорсы з вежачкамі-фіяламі і «крабамі» ў завяршэнні ступеньчатых контрфорсаў, высокія вузкія стральчатыя нішы і аконныя праёмы, аркатурныя паясы. Бакавыя працяглыя фасады рытмічна чляніліся высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках.

Унутраная прастора храма размяжоўвалася на тры нефы гранёнымі слупамі, перакрывалася стральчатымі скляпеннямі. У інтэр’еры меўся неагатычны амбон[2].

Святары[3][правіць | правіць зыходнік]

Да 1940 года арганістам у касцёле быў Вітольд Віктаравіч Валынец.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]