Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Юшкавічы)
Выгляд
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
|---|---|
| | |
| 53°12′57″ пн. ш. 26°12′47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Юшкавічы |
| Канфесія | Каталіцкая Царква |
| Епархія | Пінская дыяцэзія |
| Дэканат | Ляхавіцкі дэканат |
| Будаўніцтва | 1934—1938 гады |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Юшкавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 годзе на могілках быў пабудаваны драўляны касцёл з вежай.
У 1934 годзе было распачата будаўніцтва мураванага касцёла. Падмурак быў завершаны 8 лістапада 1935 года. У 1936 годзе касцёл быў пабудаваны і ў 1938 годзе ён быў асвечаны як касцёл Святой Тройцы.
У 1951 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл і адаптавалі пад збожжасховішча.
20 лютага 1989 года быў створаны парафіяльны камітэт. 6 снежня 1989 года парафія атрымала рэгістрацыю[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Юшкавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл | Юшкавічы
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Юшкавічы) на сайце Catholic.by (бел.)
