Касцёл Святога Юрыя (Сваятычы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юрыя
53°08′40″ пн. ш. 26°20′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Архітэктурны стыль ампір
Архітэктар Пётр Айгнер
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юрыя — мураваны каталіцкі храм у в. Сваятычы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Касцёл у вёсцы Сваяцічы з’яўляецца архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл і званіца

Касцёл Святога Юрыя пабудаваны ў 1825 годзе на сродкі ўладальніцы маёнтка ў Сваяцічах графіні С. Чапскай насупраць палаца. Побач з касцёлам размешчана невялікая званіца, пабудаваная ў 19-ым стагоддзі[1]. У 1864 годзе парафія скасавана, касцёл перароблены пад праваслаўную царкву. Каталікі праводзілі службы ў капліцы касцёльнай да 1920 года. Падчас першай Сусветнай вайны будынак касцёла быў спалены. У сярэдзіне 40-х гадоў капліца была зачынена для правядзення службаў савецкай уладай.

У 1990 годзе касцёл аддадзены каталікам і пачалося адраджэнне касцёла.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны з цэглы паводле праекта польскага архітэктара П. Х. Айгнера. Помнік архітэктуры ампіру[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]