Касцёл Святога Іосіфа (Гарадзея)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Іосіфа | |
---|---|
![]() | |
53°18′49″ пн. ш. 26°32′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Першае згадванне | 1925 |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Святога Іосіфа — мураваны каталіцкі храм у п. Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія існуе з 1923 г. Філіяльны касцёл згадваецца з XVII ст. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1925 г., быў зачынены ў 1946 г.
Парафія адроджана ў 1991 г., касцёл рэкансэкраваны ў 1993 г.
-
Касцёл Святога Іосіфа, 24 ліпеня 2005
-
Касцёл Святога Іосіфа, 13 сакавіка 2014
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм вырашаны ў лаканічных формах сучаснай архітэктуры. Да прамавугольнагаў плане аб’ёму пад двухсхільным дахам дабудавана чатрохгранная шатровая вежа-званіца, прарэзаная ўверсе арачнымі праёмамі яруса-звона, унізе — арачным уваходным праёмам. Бакавыя фасады рытмічна члянёны высока ўзнятымі невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].
Зноскі
- ↑ ГАРАДЗЕЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2019. Праверана 16 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]