Касцёл Святога Юзафа (Лунінец)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юзафа | |
---|---|
![]() | |
52°14′25″ пн. ш. 26°48′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1931 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі асвяціў у Лунінцы новы будынак касцёла парафіі Святога Юзафа. Касцёл быў кансакраваны 11 ліпеня 1935 года біскупам з Пінска Казімірам Букрабам. Больш як 15 святароў працавалі ў Лунінецкім касцёле Святога Юзафа да канчатковага закрыцця яго савецкімі ўладамі ў 1948 г[1].
Будынак выкарыстоўвалі як склад, потым яго перадалі пад раённы Дом культуры: тут ладзіліся канцэрты і праводзіліся моладзевыя дыскатэкі. Вежу, якая надавала будунку асаблівую прывабнасць, разбурылі.
Пасля распаду СССР Дом культуры пераехаў у частку былога гаркама партыі, касцёл аддалі вернікам ХВЕ. Аднак каталікі праз суд вярнулі будынак парафіі[2].
Першая Імша адбылася ў будынку Лунінецкага касцёла 13 красавіка 1997 года.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры гістарызму з рысамі неакласіцызму і неаготыкі. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. 3 тыльнага боку далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда пад вальмавым пакрыццём. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваны пілястрамі на тры праслы, у цэнтральным з якіх прамавугольны ўваходны праём і акно-ружа над ім. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з замковым каменем над перамычкамі і контрфорсамі ў прасценках[3].
- Капліца парафіі Святога Казіміра
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://luninec.by2.by/luninets.html
- ↑ https://media-polesye.by/news/kascyol-svyatoga-iosifa-u-lunincy-svyataya-imsha-i-poglyad-u-minulae-24218
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2018. Праверана 5 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.