Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бездзеж)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Званіца і фрагмент галоўнага фасаду касцёла
Званіца і фрагмент галоўнага фасаду касцёла
52°18′58,97″ пн. ш. 25°18′17,53″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Бездзеж
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Архітэктурны стыль Класіцызм
Будаўніцтва 18181914 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000185шыфр 113Г000185
Стан дзейнічае

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Брэсцкая вобласць)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Ставіцца да Пінскага дэканату Пінскай дыяцэзіі. Касцёл пабудаваны ў 1818 годзе[1], паводле іншых звестак касцёл быў узведзены ў 1914 годзе[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Па цэнтральнай восі галоўнага фасада размешчаны ўваходны партал з сандрыкам, над ім люнет, франтон з круглым акном у тымпане і невялікая цыліндрычная сігнатурка з крыжам у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі арачнымі праёмамі. На лаканічных фасадах выдзелены антаблемент, для простай дэкарацыі выкарыстаны карнізныя цягі з зубчыкамі, лапаткі на вуглах і ў прасценках. Уваход аформлены парталам з паўкруглай люкарнай. У інтэр'еры бэлечная столь. Над уваходам размешчаны крывалінейнага абрысу хоры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]